Лукашэнка: Мяне абзываюць дыктатарам праз сяброўства з Расіяй

11.05.2010 17:54
Архив Редакция

Сёння, 11 траўня, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Захад называе яго дыктатарам толькі таму, што пры ім паміж Мінскам і Масквой завязалася моцнае сяброўства.

«Мяне на Захадзе дыктатарам абзываюць не таму, што я ўжо такі дыктатар і хтосьці баіцца Беларусі… Іх турбуе тое, што мы з Расіяй тут заадно», — сказаў Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Курганскай вобласці РФ Алегам Багамолавым.Беларускі лідар адзначыў, што яго краіна і Расія павінны быць разам. «Мы павінны быць разам, я гэта цвёрда разумею, і крывая бухгалтэрыя тут не патрэбная… Хачу нагадаць, што ў нас дзве ваенныя расійскія базы, і мы з Расіі ні капейкі не бярэм», — дадаў Лукашэнка, адзначыўшы, што беларускае войска — апора для Расіі на Захадзе.»Я не ў якасці пагрозы, і я не хачу, каб вы думалі, што ў Лукашэнкі ёсць штосьці за пазухай антырасійскае. Няма больш прарасійскага чалавека ў Беларусі, чым Лукашэнка», — сказаў прэзідэнт Беларусі. На думку Лукашэнкі, ён даказвае гэта 15 гадоў, пакуль знаходзіцца ва ўладзе.Раней беларускі лідар заявіў, што расчараваны цяперашнімі адносінамі з Захадам, які не адказаў узаемнасцю на прадпрынятыя яго краінай крокі насустрач, а таксама палітыкай Масквы, якая ўзяла курс на выбудоўванне прагматычных адносін з Мінскам.Крыніца: Корреспондент.netПа матэрыялах: РИА Новости

Как вам новость?