Лукашэнка: мясцовае самакіраванне «ўмантажавана» ва ўладу

18.01.2011 09:12
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 студзеня заявіў, што ў цяперашні момант сістэма ўлады ў краіне выразна выбудаваная і структураваная. У прыватнасці, мясцовае кіраванне і самакіраванне фактычна выразна «ўмантажавана» ва ўладу, лічыць кіраўнік дзяржавы. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў, што любыя рашэнні па змене сістэмы кіравання ў краіне неабходна прымаць з вялікай асцярогай.

Абмяркоўваючы праект указа аб пытаннях мясцовага кіравання і самакіравання з намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Валерыем Міцкевічам, Аляксандр Лукашэнка прапанаваў комплексна ўрэгуляваць адзіным дакументам парадак прызначэння і вызвалення ад пасад кіраўнікоў выканаўчых камітэтаў розных узроўняў. У цэлым кіраўнік дзяржавы ўхваліў праект указа, але даў шэраг даручэнняў па яго дапрацоўцы.

«Хачу пачуць канцэпцыю гэтага дакумента і яго змястоўную частку, каб быць абсалютна перакананым у тым, што ён патрэбны, і менавіта ў такім выглядзе», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Валеры Міцкевіч паведаміў, што закон аб мясцовым кіраванні і самакіраванні быў прыняты ў студзені мінулага года разам з шэрагам палажэнняў і нарматыўных актаў, якія тычацца кампетэнцыі кіраўнікоў і прадстаўнікоў мясцовых органаў улады. У сувязі з гэтым намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта адзначыў, што неабходна разгледзець пытанне аб прызнанні страціўшымі сілу шэраг нарматыўна-прававых актаў, бо адпала неабходнасць ў множным рэгуляванні.

Валеры Міцкевіч таксама адзначыў, што праект новага ўказу аб мясцовым кіраванні і самакіраванні вырашае шэраг важных пытанняў, у прыватнасці рэгулюе парадак прызначэння і вызвалення ад пасады старшыняў выканкамаў розных узроўняў. Таксама праект указа замацоўвае механізм размеркавання колькасці працаўнікоў мясцовых органаў выканаўчай і распарадчай улады. Валеры Міцкевіч падкрэсліў, што колькасць чыноўнікаў мяняць не плануецца, а карэкціроўкі магчымыя ў межах вызначанай колькасці.

Как вам новость?
Головоломки