Лукашэнка: міліцыя дала "шчыры" адпор спробам зламаць краіну

21.04.2011 12:58
Редакция

Праваахоўныя органы Беларусі далі адпор спробам зламаць краіну звонку. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы ў Авальнай зале Дома ўрада перад дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і членамі Савета Рэспублікі з пасланнем да народа і парламенту. "Далі адпор шчыра, як умелі, так і далі", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы выказаў падзяку органам правапарадку за гэта.

Акрамя таго, паводле слоў прэзідэнта, Беларусь падвергнулася масіраванаму ціску. «Масіраваныя інфармацыйныя атакі, cпісы неўязных, эканамічныя санкцыі, скокі на костках ў сувязі з падзеямі на «Кастрычніцкай». Усё гэта звёны аднаго ланцуга — хто-небудзь хоча дэстабілізаваць абстаноўку ў Беларусі, пасеяць хаос, каб як пятлёй задушыць незалежнасць, развязаць рукі. Хочуць прымусіць быць такімі, як усе вакол нас. Як яны, у рэшце рэшт. Мы для іх — як костка ў горле», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў прэзідэнта, у Беларусі хочуць «разладу ва ўладзе і мардабою ў Авальнай зале». «Лепш — гэта верх мараў — каб у Авальнай зале праходзіў мардабой, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — У эканоміцы — падзяліць на кавалкі і раздаць ўсім. Ніхто не мае ніякага права паквапіцца на гэтую ўласнасць».

Прэзідэнт працягнуў: «Мы на іх не падобныя. Як гэта так? Краіна, якая не мае рэсурсаў, праблемы валяюцца на дарозе. І яна неяк выжывае. Як гэта яна не стала ў шэраг з тымі краінамі, якія сёння паспяхова руйнуюцца, якія сёння бамбяць. Заўсёды ўнутры нешта мучыць, калі ў суседа лепш… І мы зайздросцім, але мы ніколі не зларадствуем. А імкнемся зрабіць і ў нас добра».

«Такую палітыку суседзяў мы ўспрымаем. Але калі нас спрабуюць паставіць на калені, нахіліць, а потым задушыць, мы гэтага не дапусцім… мы будзем змагацца за свой кавалачак зямлі. Гэтыя намаганні марныя. Беларускі народ вынес нямала за сваю гісторыю (фашызм, ЧАЭС) на спалох не возьмеш, не падманеш», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Как вам новость?
Головоломки

Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies

15
Посмотреть