Лукашэнка: мінчукі павінны будаваць жыллё без дзяржпадтрымкі

15.06.2011 15:26
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што мінчукі ў асноўным павінны будаваць жыллё без дзяржпадтрымкі. Такую думку кіраўнік дзяржавы выказаў 15 чэрвеня, наведваючы комплекс жылой забудовы ў мікрараёне Усходні ў Мінску.

«Усё насельніцтва краіны не павінна канцэнтравацца ў сталіцы, а людзі павінны ісці туды, дзе ёсць працоўныя месцы і патрэбная працоўная сіла», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, перадае БелТА.

«У свеце ёсць адзін непахісны прынцып: чалавек ідзе да працоўнага месца», — сказаў прэзідэнт. У якасці прыкладу Аляксандр Лукашэнка прывёў хуткае будаўніцтва ў Светлагорску пад кітайскі крэдыт новага камбіната. «Туды патрэбныя людзі, будзе будавацца жыллё. Не можаш пабудавацца ў Мінску — едзь туды і будуйся», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў не дапускаць павышэння кошту будаўніцтва па раней заключаных кантрактах.

Как вам новость?