Лукашэнка: Мінск — гэта не ўся краіна і з ім мы справімся

17.06.2011 18:31
Архив Редакция

У хуткім часе краіна выйдзе з крызісу, паабяцаў Аляксандр Лукашэнка на заканчэнне сваёй канферэнцыі 17 чэрвеня. "Хоць я крыху і злы на людзей, але, тым не менш, мы ў бліжэйшы час зробім так, што народ скажа, што мы яго ў бядзе не кінулі", — сказаў прэзідэнт і пажадаў усім беларусам аптымізму.

Асноўныя праблемы, па словах прэзідэнта, сканцэнтраваныя ў сталіцы. «Мінск — гэта не ўся краіна. З Мінскам мы справімся», — адзначыў ён.

Звяртаючыся да прысутных на прэс-канферэнцыі журналістам, прэзідэнт пажадаў жанчынам да наступнай падобнай сустрэчы абзавесціся яшчэ адным дзіцем, а мужчынам — быць заўсёды на вышыні. «У нас няма іншай зямлі — на жаль ці да радасці», — адзначыў прэзідэнт. Ён асабліва падкрэсліў, што галоўнае, каб «нашы дзеці нікому не кланяліся і ні перад кім не кленчылі».

Как вам новость?
Головоломки