Лукашэнка можа адмовіцца ад паслуг Расіі па будаўніцтве АЭС

16.08.2010 09:42
Архив Редакция

Беларусь у найбліжэйшы час вызначыцца з інвестарам па будаўніцтве Астравецкай АЭС. Пра гэта заявіў 13 жніўня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час паездкі ў Мінскую вобласць. Кіраўнік дзяржавы прызнаў, што існуе праблема дамоўленасці з расійскім бокам па будаўніцтве АЭС, і што Беларусь можа пачаць шукаць іншых інвестараў для будаўніцтва беларускай атамнай станцыі.

«Мы не скідаем з ўліку іншых інвестараў. У найбліжэйшы час мы вызначымся, хто будзе будаваць у нас атамную станцыю», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, дадаўшы, што «прапановы ў Беларусі на гэты конт ёсць».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беларускі бок кантактаваў з многімі інвестарамі, але прыняў рашэнне на карысць Расіі. «Мы зыходзілі з таго, як яны паабяцалі. Яны настойліва патрабавалі ад нас, каб яны будавалі гэтую станцыю. Затым, я лічу, па чыста суб’ектыўных фактарах нас пачалі прыціскаць. Вы ведаеце, якія гэта фактары. Гэта ў адным ключы з тым, што адбываецца і па іншых кірунках», — сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка распавёў, што даручыў ураду правесці апошнія перамовы з Расіяй і спытаць прама, будуць будаваць ці не. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў першы раз расійцы прапанавалі фактычна падвойную цану. «Мы кажам, што за такі кошт станцыю будаваць не будзем. Мы ж дамаўляліся, што ў нас будуць такія цэны, як у Расіі», — расказаў кіраўнік дзяржавы і дадаў, што Беларусь пагадзілася на той кошт, па якім была пабудавана апошняя станцыя ў Расіі.

Аднак, па словах прэзідэнта, затым расіяне выступілі з прапановай стварыць нейкае сумеснае прадпрыемства, якое ў далейшым будзе прадаваць электраэнергію, у тым ліку і беларускую, на Захад. «Чакайце! Мы бярэм у вас крэдыт, і не танны, мы яго будзем вяртаць. Якое вы маеце дачыненне да нашага тавару?!» — Задаўся пытаннем Аляксандр Лукашэнка.

У сувязі з гэтым беларускі лідар зноў падкрэсліў, што Беларусь «будзе дамаўляцца з іншымі інвестарамі, нягледзячы на тое, што крыху зацягнуліся тэрміны рэалізацыі праекту беларускай АЭС». У той жа час Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларускія будаўнікі працуюць, створаная пляцоўка, гатовыя дарогі.

«Таму, калі Расія не будзе будаваць у нас атамную станцыю, а цяпер ідуць гэтыя перамовы, мы будзем дамаўляцца з іншымі інвестарамі. У свеце яны ёсць. Няхай трошкі мы страцім час — не гарыць. Але мы суверэнная дзяржава, мы просім крэдыт, не танны, тады мы за яго будзем будаваць атамную станцыю з іншай дзяржавай», — канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Как вам новость?
Головоломки