Лукашэнка: на Захадзе ўкаранілася скажонае паняцце пра Беларусь

21.04.2011 14:59
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у пасланні народу і парламенту, што ён не супраць таго, каб у будучых парламенцкіх выбарах удзельнічала больш палітычных партый. "На захадзе ўкаранілася скажонае паняцце, што толькі апазіцыйныя партыі і арганізацыі прадстаўляюць грамадзянскую супольнасць, але гэта не так", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

«Магчыма, мы дапоўнім партыямі грамадзянскія, моладзевыя і ветэранскія арганізацыі, прафсаюзы. Але гэта павінна быць знізу, а не зверху, і не ад адмарозкаў. Але не трэба ставіць калёсы наперадзе каня», — сказаў беларускі лідар.

«2010 год стаў знакавым. Мяжой стала прэзідэнцкая кампанія, якая прайшла цалкам па беларускіх законах. Нам хацелі арганізаваць Плошчу. Але дзеячы і заходнія заступнікі не ўлічылі, што ўлада можа пастаяць за сябе і за свой народ», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«У нас бандыты, якія хаваюцца за спіны адурманеных рэвалюцыяй юнакоў. Трэба адрозніваць паліты апазіцыю, ад адурмаенных маладзёнаў. У нашай апазіцыі толькі разбуральныя матывы. Інакш як пятая калона я яе назваць пакуль не магу. Яны за грошы выконваюць загады звонку, і такія факты павінны не толькі спыняцца праваахоўнікамі, але і разглядацца ў судзе», — падкрэсліў прэзідэнт Беларусі.

Лукашэнка: мы заўсёды спрабавалі перанесці еўрапейскія каштоўнасці на сваю глебу

«Нас часта заклікаюць: «наперад у Эўропу». Нас не трэба заклікаць. Мы ніколі ад гэтага не адмаўляліся. Мы заўсёды падзялялі гістарычныя еўрапейскія каштоўнасці. Але мы былі б авантурыстамі, калі б мы, грэбуючы сваімі традыцыямі, менталітэтам нашых людзей, сваімі каштоўнасцямі, спрабавалі аднамаментна перанесці еўрапейскія каштоўнасці на нашу глебу», — лічыць Аляксандр Лукашэнка.

«Мы выбралі эвалюцыйны шлях. Краіне патрэбныя былі моцная ўлада і жорсткае рэгуляванне працэсаў. Мы рухаемся да дэмакратыі паступова, цяпер пачалася лібералізацыя. Мы не можам дапусціць паслаблення Дзяржаўнай вертыкалі», — заявіў беларускі лідар.

Как вам новость?
Головоломки