Лукашэнка нагадаў журналістам аб адказнасці за кожнае слова

04.05.2011 13:48
Архив Редакция

Абавязак кожнага журналіста — несці ўзважаную і дакладную інфармацыю. Пра гэта гаворыцца ў прывітанні прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі гасцям і ўдзельнікам ХV Міжнароднай спецыялізаванай выставы "СМІ ў Беларусі", распавялі ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы.

«Прэсу нездарма называюць чацвертай уладай, якая грае ключавую ролю ў фармаванні грамадскай думкі. Таму сумленнасць і аб’ектыўнасць кожнага журналіста — важны фактар сацыяльна-палітычнай стабільнасці ў дзяржаве. Ваш абавязак — несці людзям узважаную і дакладную інфармацыю, усведамляючы ўсю меру адказнасці за любое слова, кадр і сюжэт», — гаворыцца ў прывітанні прэзідэнта.

«Выстава — дзейсны сродак кансалідацыі прафесійнага супольнасці, абуджэння духу творчасці і спаборніцтва, — лічыць Аляксандр Лукашэнка. — Яна спрыяе абмену цікавым вопытам і арыгінальнымі ідэямі. За 15 гадоў свайго існавання ваш форум набыў заслужаную папулярнасць, стаў значнай падзеяй у нашай краіне і за мяжой».

Кіраўнік дзяржавы таксама выказаў упэўненасць, што цяперашняя выстава будзе садзейнічаць вырашэнню актуальных задач, якія стаяць перад беларускімі сродкамі масавай інфармацыі, а таксама далейшаму пашырэнню міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы друку, радыё і тэлебачання.

Как вам новость?
Головоломки