Лукашэнка накіраваўся ў Венесуэлу

15.03.2010 09:33
Архив Редакция

У прэс-службе прэзідэнта Беларусі паведамілі, што Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Баліварыянскую Рэспубліку Венесуэла. Беларускі лідар запланаваў правесці перамовы са сваім венесуэльскім калегам Угам Чавесам у вузкім, а затым пашыраным фарматах.

Па словах прадстаўніка прэс-службы, па выніках перамоў будзе падпісаны шэраг важных дакументаў. У планы сумеснай працы прэзідэнтаў дзвюх краін уваходзіць знаёмства з тым, як рэалізуюцца беларуска-венесуэльскія праекты ў розных сферах, паведамляе БелТА.

Дадзены візіт з’яўляецца другім візітам Аляксандра Лукашэнкі ў Венесуэлу. Прэзідэнт Беларусі наведваў гэту краіну ў снежні 2007 года.

Как вам новость?