Лукашэнка: наша апазіцыя — гэта "імпатэнты"

05.05.2010 17:10
Архив Редакция

У інтэрв'ю агенцтву Reuters чацвёртага траўня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступіў з рэзкай крытыкай беларускай апазіцыі. "Наша апазіцыя — гэта "імпатэнты", — заявіў кіраўнік дзяржавы. — Яны, калі штосьці могуць, дык учыніць нейкую гадасць цішком. А па-чалавечы, па-сапраўднаму, чыста па-мужчынску, яны не могуць выступіць".

«Калі толькі яны паспрабуюць крануць хоць аднаго беларуса, хоць аднаго мінчука, гамяльчаніна, ці берасцейца дзесьці, мала ім не падасца. Я для таго і прэзідэнт, каб абараняць народ, каб не было як у Кыргызстане. А калі гэта па законе прымальна — напрамілы Бог, ідзіце. Ідзіце, я не супраць, мітынгуйце, выказвайце свой пункт гледжання» — цытуе Аляксандра Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.
«Мы перакроілі сваё заканадаўства па выбарах — калі ласка,рэгіструем усіх, усім роўныя ўмовы. Нават людзей у Мінску збіралі, я каманду даваў — збярыце людзей і запрасіце ўсіх кандыдатаў у дэпутаты — на сустрэчу. Толькі ад апазіцыі дэпутаты не прыйшлі. Дык як жа яны перамогуць, калі да народа баяцца ісці? Ім сказаць няма чаго», — лічыць кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка таксама пракаментаваў акцыю апазіцыі «Чарнобыльскі шлях»: «Апазіцыянеры правялі дэманстрацыю ў дзень Чарнобыльскай трагедыі. Я быў у Чарнобыльскай зоне, а яны, як звычайна, правялі дэманстрацыю ў Мінску. Народ глядзіць на іх і думае: так вы б паехалі з прэзідэнтам у тую Чарнобыльскую зону на забруджаныя землі да людзей і там правялі гэтую дэманстрацыю, чаго вы ў чыстым Мінску праводзіце дэманстрацыю? Гэта ўжо абрыдла народу». 

Как вам новость?