21.04.2011 14:31
Архив

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у пасланні народу і парламенту, што сёння "СМІ - сталі зброяй ажыццяўлення іх палітыкі, тых, хто нас вучыць жыць". "Гэта зброя ў руках гэтых бандытаў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Беларускі лідар закрануў і цяперашнюю сітуацыю ў Лівіі. «Што ў цябе адбываецца, чаму людзі бягуць? — звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да лівійскага калегі Муамара Кадафі. — Усё нармальна, ты не тыя СМІ глядзіш (адказаў Кадафі) — у нас не ідуць сірыйскія і лівійскія СМІ. А цяпер і Захад прызнае, што не тое рабілі».

«А вядучыя СМІ лёталі, бамбавалі ўслед за знішчальнікамі. А нам кажуць пра нейкую аб’ектыўнасці. ДзяржСМІ — святыя ў параўнанні з імі, вы ж чацвёртая ўлада! Прафесіяналізм, сумленнасць і прыстойнасць павінны прысутнічаць», — падкрэсліў прэзідэнт Беларусі.

«Мы арыентуем СМІ не на бамбёжкі, а на фармаванне дзяржавы, маральных прынцыпаў, выхаванне моладзі ў патрэбным ключы. СМІ павінны крытычна падыходзіць да гэтых працэсаў, яны не павінны нічога дараваць, у тым ліку апазіцыйныя СМІ. Але вы павінны думаць, што можаце кагосьці пакрыўдзіць, таму думайце, перад тым як пісаць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Перш чым напісаць, ці не дай бог слова кінуць у электронных СМІ, трэба тысячу разоў падумаць», — адзначыў беларускі лідар.

Следите за новостями так, как вам удобно:

Подпишитесь на новостную ленту Telegraf.by в удобном для вас сервисе и ничего не пропускайте!

Дзен Новости Google Новости Telegram Facebook VK.com OK.ru Пульс