Лукашэнка назваў Барозу казлом і абвінаваціў Януковіча ў вашывасці

27.04.2011 08:50
Архив Редакция

Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў адмову старшыні Еўракамісіі Жазэ Барозу прыняць удзел у канферэнцыі па чарнобыльскіх пытаннях, калі там будзе прысутнічаць прэзідэнт Беларусі. "Што тычыцца такіх казлоў, як Барозу, ну, быў нейкі Барозу ў Партугаліі, выгналі яго і прыстроілі ў Еўракамісію", — заявіў беларускі кіраўнік.

«Я менш гляджу, што там дзе хто пляснуў з еўрапейскіх чыноўнікаў», — цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.

Па словах кіраўніка беларускай дзяржавы, адказваць за яго адсутнасць на канферэнцыі ў Кіеве, прысвечанай 25-й гадавіне чарнобыльскай трагедыі, павінен прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч.

«Вы задайце гэтае пытанне Януковічу — чаму беларускі прэзідэнт не прысутнічае на іх мерапрыемствах. Гэта вы ў іх спытайце. На жаль, вашывасці хапае ў цяперашняга кіраўніцтва Украіны. Напрошвацца я ні да каго не збіраюся. І быць нейкім падпевалам я таксама не збіраюся ні ў аднаго прэзідэнта, ні ў другога», — дадаў беларускі кіраўнік.

Лукашэнка: без мяне беларусы разгубяцца

У гадавіну чарнобыльскай катастрофы беларускі лідар займаецца наведваннем найбольш пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС рэгіёнаў краіны. «Для мяне гэта святыя дні. У гэтыя дні я заўсёды бываю тут, як абяцаў гэта людзям. Так, можа быць зручна вяночак ўскласці і паехаць, а мне трэба працаваць, бачыць на свае вочы, што яшчэ трэба тут зрабіць. Калі сюды перастану ездзіць, людзі разгубяцца», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама прыгадаў і аб тых замежных палітыках, якія выступаюць за ўвядзенне эканамічных абмежаванняў у дачыненні да беларускага кіраўніцтва. «Проста нягоднікі. Таму я не жадаю гаварыць аб усякіх Барозу, іншых «казлах», «быках» і іншых», — прыводзіць словы прэзідэнта АФН.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, кіраўнік Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэль Барозу паставіў умовай свайго ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі ў Кіеве з нагоды 25-годдзя з дня Чарнобыльскай катастрофы адсутнасць на ёй кіраўніка Беларусі. У прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі паведамілі, што ў названы перыяд ён не мае намеру сустракацца з прэзідэнтамі Украіны і Расіі.

Как вам новость?
Головоломки