Лукашэнка: беларусы адчуваюць упэўненасць у заўтрашнім дні

22.10.2010 13:41
Архив Редакция

Сёння Беларусь лічыцца спакойнай краінай, востравам міру і стабільнасці, дзе людзі адчуваюць сябе ўпэўненымі ў заўтрашнім дні. Пра гэта сказаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 кастрычніка падчас сустрэчы з удзельнікамі Усебеларускай акцыі "Пытанне Прэзідэнту".

«Тое, што вы маеце, успрымаецца як належнае. Вам, напэўна, цяжка ўявіць, што можа быць інакш», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да маладога пакалення беларусаў.

«Але ўсё пазнаецца ў параўнанні, — адзначыў беларускі лідар. — Вы наўрад ці памятаеце выразна тое, што было пасля распаду Савецкага Саюза. Вашы бацькі памятаюць, што адбывалася, калі наша краіна толькі здабыла незалежнасць».

«Было нялёгка, але мы далі сабе слова, што мы пабудуем краіну, у якой будзе камфортна жыць людзям, і будучыя пакаленні будуць ганарыцца сваёй зямлёй і сваёй краінай. Мы нямала ў гэтым кірунку зрабілі і нават у нечым атрымалі поспех», — цытуе кіраўніка дзяржавы БелТА.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што яму заўсёды цікавыя сустрэчы з моладдзю, таму што іх «энергія і дапытлівы розум, імкненне да ўсяго новага і бязмежная вера ў справядлівасць і шчаслівую будучыню пашыраюць наша дарослае ўяўленне аб свеце».

Лукашэнка жадае ведаць, чым жыве маладое пакаленне беларусаў

Паводле слоў прэзідэнта Беларусі, менавіта ў гэтым ён бачыць вялікую карысць ад такіх сустрэчаў. «Яны прымушаюць свежым поглядам паглядзець на некаторыя рэчы, знайсці шляхі, як рэалізаваць тое, што яшчэ ўчора здавалася далёкім ці ўвогуле немагчымым», — сказаў беларускі лідар.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што задаваныя пытанні з’яўляюцца своеасаблівымі «барометрам не толькі таго, што цікавіць Беларусь сённяшнюю, але і таго, якія праблемы хацела б вырашыць Беларусь заўтрашняя».

«Зразумела, што ў кожнага пакалення свае погляды на жыццё, ідэалы, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Мне хацелася б пачуць, чым жывяце вы, чым дыхаеце, каб параўнаць сваё і ваша разуменне жыцця і светапогляд. Гэта таксама важна, бо вы — фактычна першае пакаленне беларусаў, якое вырасла ў нашай маладой суверэннай і незалежнай дзяржаве».

Как вам новость?
Головоломки