Лукашэнка назваў беларускую апазіцыю ворагамі народа

16.09.2010 15:15
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў чацвер, 16 верасня, выступаючы на шостым з'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, назваў беларускіх апазіцыянераў ворагамі народа. "Ніякія яны не апазіцыянеры. Яны — ворагі народа. Дзе толькі можна горш зрабіць для дзяржавы — яны там. Учора Еўропа, Амерыка на нас ціснула — яны там. Сёння Расія цісне — яны там", — заявіў беларускі лідар.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы паспрабаваў абвергнуць абвінавачанні сваіх палітычных апанентаў у тым, што спрабуе падкупіць электарат праз павышэнне зарплаты.

«18 разоў мы звярталіся да гэтай тэмы за гэтыя пяць гадоў. Таму супакойцеся. Мы ўжо 19-ы раз ідзем на гэта. Людзі не лічаць, што іх нехта купляе», — цытуе Аляксандра Лукашэнку АФН.

«Не трэба мне прэзідэнцтва, калі людзі будуць думаць, што да іх паддобрываюцца», — заявіў прэзідэнт.

Как вам новость?
Головоломки