Лукашэнка назваў чатыры шляхі да новага аблічча сельскай гаспадаркі

12.05.2011 16:58
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у ходзе паездкі ў Шклоўскі раён, што беларуская сельская гаспадарка набывае новае аблічча. Паводле яго слоў, пры стварэнні адной з паспяховых гаспадарак — ААТ "Александрыйскае" — "мы аб'ядналі бедныя гаспадаркі, уклалі велізарныя сродкі для таго, каб падняць гэтыя землі". "І атрымалася добра", — лічыць кіраўнік дзяржавы.

«Рэнтабельнасць высокая, прадукцыйнасць працы добрая. Прадпрыемства вырабляе разнастайную запатрабаваную прадукцыю», — канстатаваў беларускі лідар, перадае БелТА.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, падобнае аб’яднанне стратных гаспадарак без інтэгратара з’яўляецца адным з чатырох шляхоў да поспеху.

Другі шлях — гэта аб’яднанне стратных гаспадарак вакол якога-небудзь эфектыўнага сельгаскомплекса, які і выступіць у ролі інтэгратара, мяркуе кіраўнік дзяржавы. У гэтым выпадку новае ўтварэнне часткова фінансуецца інтэгратарам, а часткова за кошт банкаўскіх крэдытаў.

У якасці трэцяга шляху прэзідэнт назваў далейшае развіццё ўжо эфектыўных буйных гаспадарак, аналагаў інтэгратараў, у якіх ужо ёсць добрыя кадры і да якіх у будучыні можна далучаць больш дробныя гаспадаркі.

«Чацверты шлях заключаецца ў тым, каб не перашкаджаць развівацца маленькім гаспадаркам. Яны добра, рэнтабельна працуюць і не жадаюць ні з кім аб’ядноўвацца. Грошай у нас не просяць, і людзі задаволеныя, таму хай развіваюцца», — сказаў беларускі лідар.

Лукашэнка паабяцаў цалкам задаволіць попыт насельніцтва на грэчку

Попыт насельніцтва на грэчку ў гэтым годзе будзе цалкам задаволены, заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл Русы, дакладваючы Аляксандру Лукашэнку аб завяршальным этапе вясенне-палявых працаў.

Па словах міністра, сёлета пад грэчку адведзена 35 тыс. гектараў. У Магілёўскай вобласці, у прыватнасці, грэчкай будзе засеяна 6 тыс. гектараў, што ў 1,5 разы больш, чым у мінулым годзе.

Лукашэнка: па гародніне попыт будзе шалёны — саджайце, дзе толькі можна

Прэзідэнт Беларусі, звяртаючыся да міністра, выказаў незадаволенасць тым, што зацягнуліся тэрміны заканчэння веснавых палявых работ. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, абяцаныя тэрміны завяршыць да 9 мая працы праваленыя — «абяцаць умееце, а рабіць — не». У сваю чаргу міністр запэўніў кіраўніка дзяржавы, што за тры дні ўсе працы будуць завершаны. У цяперашні момант засталося завяршыць сяўбу кукурузы і крупяных культур.

У Магілёўскай вобласці неабходна пасеяць яшчэ 38 тыс. гектараў кукурузы, пасадзіць 900 гектараў гародніны. «Па гародніне попыт будзе шалёны. Таму, дзе толькі можна, там і саджайце гародніну», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Как вам новость?
Головоломки