Лукашэнка: нічога не бойцеся, як бы вас ні палохалі

21.04.2011 15:51
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 красавіка ў пасланні беларускаму народу і парламенту заявіў, што Беларусь не ўяўляе свайго існавання без Расіі. "Калі кажуць — ну вось, цяпер Лукашэнку няма куды дзявацца, акрамя як у Расію. Якія тупыя! Мы самыя блізкія для расійцаў людзі, і расійцы самыя блізкія для нас", — сказаў кіраўнік дзяржавы, дадаўшы, што "Беларусы — гэта найлепшае, што ёсць у расіян".

«Мы ні чым ад іх не адрозніваемся. Але гэта не значыць, што будзем прыхвастнямі. Мы — дзяржава. Як губка ўбіраем тое, што трэба. Што тычыцца абароны, на захоп мы не прэтэндуем. Як бы мы ілбамі з Расіяй не сутыкаліся, але абарона — гэта святое. Сяброў у нас няма, ні ў Расіі асобна, ні ў нас. Усе шчоўкаюць зубамі, гледзячы на ўсход», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым, паводле слоў прэзідэнта, Беларусь «будзе супрацоўнічаць з Еўропай, нават нягледзячы на тое, што яны нас кінулі». «Паслухайце, што Амерыка сказала, будучы ў Літве: яны ўсё бачаць! Усё больш імкнуцца клін ўбіць. Але гэта іх праблема. А мы павінны навучыцца супрацьстаяць. Не дай Бог дойдзем да панажоўшчыны!», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У заключэнне, звяртаючыся да прысутных дэпутатаў і членаў Савета Рэспублікі, прэзідэнт сказаў: «Дарагія сябры, прабачце, што перабралі. Але ж мы і так не часта сустракаемся! Дзякуй вам — і нічога не бойцеся, як бы вас не палохалі! Але вось і НАТО да нас прыехала. Хочам гэта — калі ласка! Хочам то — калі ласка! А пакажыце, як вы лётаеце — глядзіце, мы ж павінны быць абсалютна празрыстымі для суседзяў. Селі ў МІГ-25 — прыгажосць! Таму мы сказалі: хлопцы, глядзіце: сунецеся, куды не трэба — атрымаеце на ўсю катушку. Так што, давайце жыць дружна!», — рэзюмаваў прэзідэнт Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки