Лукашэнка не адмяняў святкаванне Дня незалежнасці Беларусі

26.04.2011 11:35
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўказам № 166 ад 19 красавіка гэтага года адмяніў дзеянне дэкрэта № 1 ад 11 снежня 1996 аб заснаванні ў Беларусі дзяржаўнага свята — Дня незалежнасці. Прэзідэнцкі ўказ, прызнае страціўшым сілу дэкрэт, паводле якога Дзень незалежнасці адзначаўся ў Беларусі 3 ліпеня, але не адмяняе святкаванне Дня незалежнасці.

Акрамя прэзідэнцкага дэкрэту, падпісанага Аляксандрам Лукашэнкам пасля рэспубліканскага рэферэндуму 1996 года, святкаванне Дня незалежнасці рэгулюецца і іншымі нарматыўнымі актамі.

Так, 26 сакавіка 1998 года прэзідэнт падпісаў указ № 157 «Аб дзяржаўных святах і святочных днях у Рэспубліцы Беларусь». Згодна з п. 02/01 гэтага ўказу, Дзень незалежнасці Беларусі (Дзень Рэспублікі) прызнаецца дзяржаўным святам і афіцыйна адзначаецца 3 ліпеня. Пазней у гэты ўказ ўносіліся дапаўненні і змены, якія, тым не менш, не тычыліся святкавання Дня незалежнасці.

Як растлумачыў дырэктар юрыдычнай кампаніі «Элайнс Груп» Уладзімір Нясмашны, дэкрэты і ўказы прэзідэнта маюць роўную юрыдычную сілу. Адпаведна, нягледзячы на адмену дзеяння прэзідэнцкага дэкрэту, указ ад 1998 года застаецца ў сіле.

Как вам новость?
Головоломки