Лукашэнка не бачыць неабходнасці ўдзельнічаць у дэбатах

08.11.2010 09:36
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пакуль не бачыць неабходнасці свайго ўдзелу ў тэледэбаты, якія будуць арганізаваны ў перыяд перадвыбарчай агітацыі для кандыдатаў у прэзідэнты. У той жа час Аляксандр Лукашэнка не выключыў такую магчымасць: "Магчыма, такая сітуацыя складзецца, што я буду ўдзельнічаць у гэтых дэбатах", — заявіў кіраўнік дзяржавы ў інтэрв'ю польскім СМІ.

«Я прывык да гэтых дэбатаў, я паўтара дзясяткі гадоў у гэтых дэбатах, якія пастаянна, дзе завочна, дзе ў адкрытую вяду. І не толькі з апазіцыйнымі кандыдатамі. У апошні час так склалася сітуацыя, што са сваімі калегамі з велізарнай Расіі мне даводзіцца дэбатаваць, абараняць нашыя інтарэсы», — адзначыў прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што вельмі добра ведае, «чым займаюцца сёння так званыя апазіцыйныя кандыдаты, хто ім дае грошы, адкуль яны да іх ідуць, якую пазіцыю яны займаюць», перадае БелТА.

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што сёння ніхто не забараняе кандыдатам у прэзідэнты дэбатаваць, у тым ліку на дзяржаўных каналах. «Калі ласка, час будзе вылучаны, выходзьце, дэбатуйуе хоць усе разам. Не ўсе згодныя. Ну, двое-трое будуць, дэбатуйце, хоць народ паглядзіць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Датычна трансляцыі дэбатаў у прамым эфіры, то беларускі лідар адзначыў, што такой практыкі няма ў многіх дзяржавах свету, а не толькі ў адной Беларусі.

Лукашэнка: я пяць гадоў рыхтаваўся да гэтых выбараў

У той жа час Аляксандр Лукашэнка перакананы, што кандыдаты ў прэзідэнты павінны ісці на выбары з канкрэтнымі справамі. Што тычыцца яго самога, прэзідэнт адзначыў, што яму весці агітацыю няма неабходнасці.

«Вось як працаваў пяць гадоў, так і працую. Але я пяць гадоў рыхтаваўся да гэтых прэзідэнцкіх выбараў! Каб мне было што сказаць, таму што з ўлады заўсёды спытаюць. А яны нічым не займаліся», — рэзюмаваў прэзідэнт.

Як раней перадаваў Тэлеграф, сёлета ўпершыню ў гісторыі Беларусі на тэлеканалах Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі будуць арганізаваны тэледэбаты для кандыдатаў у прэзідэнты. Было прынята рашэнне паказваць дэбаты не ў прамым эфіры, а ў запісе.

У сувязі з гэтым некаторыя апазіцыйныя палітыкі заявілі аб тым, што не будуць удзельнічаць у гэтых дэбатах. Акрамя таго, прадстаўнікі апазіцыі перакананыя, што тэледэбаты маюць сэнс толькі пры ўдзеле ў іх дзейнага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, які таксама вылучае сваю кандыдатуру.

Как вам новость?
Головоломки