Лукашэнка не чуў пра "Стоп бензін"

17.06.2011 15:52
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 чэрвеня падчас прэс-канферэнцыі для цэнтральных і рэгіянальных беларускіх СМІ заявіў, што не чуў пра акцыю "Стоп бензін", а рашэнне аб зніжэнні цэн на бензін было прынята яшчэ да яе. "Ёсць акцыі ці то маўчання, ці то мычання. Збіраюцца, ці то мачаць, ці то маўчаць. І нагамі тупаюць. Я праз некалькі дзён даведаўся пасля прыняцця пастановы пра бензін, што прайшла акцыя, хтосьці і дзесьці запланаваў", — сказаў ён.

«Я сказаў міністру ўнутраных спраў — яшчэ адна такая акцыя і ты без пагон застанешся. Мы ж сказалі пасля тэракту, вызначылі месца для акцый. Там выступайце ў рамках прыстойнасці. Калі ты блакуеш праспект Незалежнасці — палітычны праспект, то на гэты момант трэба рэагаваць жорстка. У нас забаронена праводзіць акцыі на Незалежнасці, Кастрычніцкай. Навошта вы ідзяце на парушэнне? Я вас пачую і на Бангалоры, і каля бібліятэкі. Але калі там, то будзе адпаведная рэакцыя», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы аб праведзенай у Мінску 15 чэрвеня акцыі маўчання, прэзідэнт адзначыў: «Я сказаў — сфатаграфуйце мне гэтых людзей: 16-17-гадовыя хлопцы з цыгарэтамі ў зубах і з дзяўчынкамі як бервяном пад пахай. Мне сорамна, што ў нас ёсць частка такой моладзі. Лозунг «Стань героем» арыентаваны на людзей, якія не сябруюць з мазгамі, нічога не бачылі. Потым, калі збяруцца дзясяткі тысяч як у Егіпце, прыйдуць верхаводзіць, лідары, хоць гэта для іх вельмі моцна, і потым павядуць на штурм».

«Тое, што ў нас хочуць укараніць гэтыя метады — гэта праўда. Але дзяржава ў гэта будзе ўмешвацца. Вы павінны разумець адно, што так пачынаюц разгойдваць краіну. І потым з’яўляюцца такія як тыя, якія метро ўзарвалі. Ёсць людзі, у якіх мазгі не так павернутыя, як у нас усіх тых, што сядзяць, яны гэта разумеюць не так», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Я рэдка езджу па цэнтры горада, у асноўным, па кальцавой. Але сёння я папрасіў праехаць, ежу — чыста, ціха, акуратна, і думаю, нават тут мы ўклалі не адну сотню млн даляраў. Давайце захаваем гэтую чысціню хоць бы ў нашай сталіцы», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Гаворачы аб нядаўніх падзеях на пагранпераходзе «Брузгі», Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Пра памежныя пераходы я нават каментаваць не хачу. Адкрыйце мяжу, мы будзем туды-сюды ездзіць. Мяжа — гэта рэгулятар, для мяне гэта як родны дом. Калі ў нас бензін 75 цэнтаў, а ў Польшчы і Прыбалтыцы — 2 даляры, мы павінны за гэтым сачыць. Праблемы праз беларускі бензін ў Польшчы паўсталі».

«Цэны на бензін роўныя з Польшчай ўвядуць зімой, калі ўжо, напэўна, большасць беларусаў на машынах ездзіць не будуць. Як толькі спыніцца адток тавараў, мы гэта адменім. Акцыі толькі на шкоду. Калі будзе яшчэ адна такая акцыя, то будзем расцэньваць гэта як выпад не толькі супраць улады, але і народа. І адпаведна будзем сябе паводзіць, глядзіце і вывучайце законы, што за гэта будзе», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Как вам новость?
Головоломки