Лукашэнка не дапусціць ніякіх забастовак у краіне

14.06.2011 14:22
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не дапусціць ніякіх страйкаў і несанкцыянаваных акцый у краіне. Такую заяву кіраўнік дзяржавы зрабіў 14 чэрвеня падчас наведвання сельгаспрадпрыемства "Азярыцкі-Агра" Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.

«У нас «свядомыя» ў Мінску ў сацыяльных сетках, інтэрнэце заклікаюць да забастовак. Я так буду глядзець, назіраць, а потым як шандарахну — не паспеюць за мяжу перабегчы», — цытуе беларускага лідара БелТА.

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што наладжваць забастоўку праз тое, што ўлады краіны не дазваляюць за бесцань вывозіць за мяжу паліва, цыгарэты і іншыя тавары, няправільна.

«Раней такіх спекулянтамі звалі. Яны ж і ёсць спекулянты. Я што, на гэта глядзець буду? Гэта так званая рынкавая эканоміка? Нідзе такога няма, а ў нас гэты рынак насаджаюць. Я што, на гэта глядзець буду?», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт парэкамендаваў спекулянтам замест таго, каб займацца незаконным перапродажам тавараў, прыехаць і папрацаваць у поле.

Як раней перадаваў Тэлеграф, у Гарадзенскай вобласці на мяжы з Польшчай ў нядзелю, 12 чэрвеня, кіроўцы перакрылі трасу да памежнага пераходу «Брузгі» на знак пратэсту супраць пастановы ўрада Беларусі аб забароне на вываз некаторых тавараў за межы краіны.

У страйку ўзялі ўдзел больш за 100 чалавек. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі 22 чалавекі, 15 з іх ужо аштрафавалі на 70-75 базавых велічынь — ад 2,45 млн да 2,625 млн рублёў (каля 500 даляраў па афіцыйным курсе).

Как вам новость?