Лукашэнка не мае намеру прадаваць "ласыя кавалкі" дзяржуласнасці

01.09.2010 16:35
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 верасня заявіў аб тым, што ў краіне "ласыя кавалкі" дзяржуласнасці за бесцань прадавацца не будуць. "Прадаваць ласыя кавалкі дзяржуласнасці ніхто проста так, каб сёння пражыць нармальна, а далей як бог на душу пакладзе, не будзе", — сказаў беларускі лідар.

«Гэта мая цвёрдая лінія, я яе прытрымліваюся і буду прытрымлівацца далей, калі мне пашчасціць быць прэзідэнтам гэтай краіны», — дадаў Аляксандр Лукашэнка, перадае БелТА.

Акрамя таго прэзідэнт адзначыў, што ў краіне выпрацавалі сваю мадэль прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці, якая падтрымліваецца народам. «Ну прадалі б мы на 12 млрд. рублёў дзяржаўнай уласнасці сёння, заўтра гэтыя мільярды мы «з’ямо». Для чаго ж прадаваць, як той казаў, дзіркі латаць. Паслязаўтра яшчэ на шэсць мільярдаў прадамо — «з’елі». А трэці год пяцігодкі чым будзем цыраваць дзіры?» — Сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым беларускі лідар адзначыў, што ў Беларусі не супраць прыватызацыі: «плаціце добрыя грошы за тыя аб’екты, з якімі мы сёння не спраўляемся».

Как вам новость?
Головоломки