Лукашэнка не мае намеру здаваць Бакіева ўладам Кыргызстана

05.05.2010 09:40
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не мае намеру перадаваць часоваму ўраду Кыргызстана прэзідэнта Курманбека Бакіева, якога на радзіме вінавацяць у дачыненні да расстрэлу мірных грамадзянаў падчас красавіцкіх падзеяў у Бішкеку. У інтэрв'ю Reuters беларускі лідар адзначыў, што "прэзідэнт Кыргызстана знаходзіцца пад дзяржаўнай і яго асабістай абаронай, а запыт кіргізскага боку аб экстрадыцыі Бакіева будзе "некарысным і прыніжальным для часовага ўрада".

Раней чацвёртага траўня кіргізскія ўлады паведамілі пра пазбаўленне Курманбека Бакіева статусу прэзідэнта і даручылі пракуратуры прыцягнуць яго да крымінальнай адказнасці і забяспечыць ягоную экстрадыцыю. Падставай для пазбаўлення палітыка статусу і недатыкальнасці часовы ўрад назваў той факт, што ён нібыта дапусціў расстрэл мірных грамадзянаў падчас беспарадкаў у Бішкеку сёмага красавіка. Да гэтага за спайманне Курманбека Бакіева і яго сваякоў была прызначана ўзнагарода ў памеры ад 20 да 100 тыс. даляраў.У дэкрэце, падпісаным у аўторак кіраўніцай часовага кабінета міністраў Кыргызстана Розай Атунбаевай, гаворыцца, што «сёмага красавіка 2010 года, з ведама і згоды Бакіева, адбыўся расстрэл мірных грамадзянаў асабліва жорсткім, нечалавечным спосабам з адначасовым ужываннем слязістага газу, гумовых куляў і аўтаматычнай зброі».Дэкрэт пастанаўляе, што, «здзейсніўшы асабліва цяжкае злачынства, якое выяаілася ў дапушчэнні ўжывання агнястрэльнай баявой зброі супраць мірнага насельніцтва, якое прывяло да шматлікіх ахвяраў, Бакіеў выйшаў за рамкі законнасці» і пазбавіў сябе недатыкальнасці.Генеральнай пракуратуры Кыргызстана прадпісана «ў рамках заканадаўства прыняць неабходныя меры па прыцягненні да крымінальнай адказнасці Бакіева, а таксама па яго экстрадыцыі ў рэспубліку».Масавыя хваляванні пачаліся ў Кыргызстане шостага красавіка, а на наступны дзень прыхільнікі апазіцыі занялі Дом урада. Ахвярамі гэтых падзей сталі амаль 90 чалавек, 1,5 тыс. атрымалі раненні. Улада перайшла да часовага ўрада, а прэзідэнт Курманбек Бакіеў доўгі час пасля свайго адхілення ад улады сёмага красавіка адмаўляўся здымаць з сябе паўнамоцтвы. Каля тыдня ён правёў у сваім родавым сяле на поўдні краіны, 15 красавіка перабраўся ў Казахстан, а яшчэ праз некалькі дзён паляцеў у Беларусь. Тады ж ён напісаў заяву аб адстаўцы, аднак праз некаторы час ад яе адмовіўся. Тым часам часовыя ўлады краіны завялі на яго, членаў яго сям’і і прадстаўнікоў ранейшага ўрада крымінальныя справы.Крыніца: Корреспондент.net

Как вам новость?
Головоломки