Лукашэнка не павіншаваў Мядзведзева з днём нараджэння

15.09.2010 09:53
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка апынуўся адным з нямногіх лідараў суседніх дзяржаў, хто не накіраваў віншаванне на адрас прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядведзева, якому ў аўторак, 14 верасня, споўнілася 45 гадоў, паведамляе Газета.ru. Ні беларускія, ні расійскія афіцыйныя крыніцы нічога не паведамляюць пра віншаванні.

Як адзначае выданне, на афіцыйным сайце прэзідэнта Беларусі можна даведацца, што Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Турэцкай Рэспублікі Абдулаха Гюля са станоўчым вынікам агульнанацыянальнага рэферэндуму, прэзідэнта Нікарагуа Даніэля Артэгу з нацыянальным святам, а таксама выказаў спачуванні Уга Чавесу ў сувязі з авіякатастрофай. Пра Дзмітрыя Мядзведзева не сказана ні слова, падкрэслівае Газета.ru.У той жа час з 45-м днём народзінаў прэзідэнта РФ павіншавалі кіраўніка большасці суседніх з Расіяй дзяржаваў. У іх ліку — лідары Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Украіны, кіраўнікі непрызнаных рэспублік Абхазіі і Прыднястроўя. З Ільхамам Аліевым, Сержам Саргсянам, Нурсултанам Назарбаевым і Віктарам Януковічам Мядзведзеў у гэты дзень перагаварыў па тэлефоне.Нагадаем, што ў аўторак, 14 верасня, Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з генеральным сакратаром АДКБ Мікалаем Бардзюжам заявіў, што ніякім палітыкам не ўдасца разарваць беларуска-расійскія адносіны.Крыніца: Корреспондент.net

Как вам новость?