Лукашэнка: не рабіце з прыватніка "свяшчэнную карову"

17.06.2011 15:24
Архив Редакция

На прэс-канферэнцыі 17 чэрвеня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка закрануў пытанне аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве. "Не трэба абагаўляць прыватніка. Не рабіце з яго "свяшчэнную карову", — заявіў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, улады краіны не ўмешваюцца ў прыватны бізнэс, але ў эфектыўнасці іх працы "ў нас конь не валяўся".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што нідзе ў свеце няма рынкавай эканомікі ў чыстым выглядзе. Выключэнне, паводле слоў прэзідэнта, складае ЗША.

«Але там іншая сітуацыя. Там «кнопку націснуў — і друкуй», а расплачвацца будзем мы з вамі, таму што гэта незабяспечаныя, надрукаваныя грошы, і яны лягуць у выглядзе інфляцыі», — заявіў прэзідэнт.

«Дзякуй Богу, што 30% аптовага гандлю я захаваў у руках дзяржавы. Уладальнікі супер-гіпермаркетаў мне ў нейкай ступені абавязаны, бо будаваліся з дапамогай дзяржавы. І яны таксама ў патрэбны момант адгукнуліся, калі я заклікаў знізіць кошты», — адзначыў прэзідэнт.

Лукашэнка: беларусам трэба «цярпець, сціснуўшы зубы»

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што прыватным прадпрымальнікам сёння не хапае эфектыўнасці. Акрамя таго, прэзідэнт папракнуў «прыватнікаў» у тым, што яны не працуюць на карысць краіны, а ў першую чаргу цікавяцца асабістай выгадай.

У якасці прыкладу Аляксандр Лукашэнка прывёў сітуацыю з валютным ажыятажам, калі валюту насельніцтва здавала не менш, чым у дакрызісны перыяд, але купіць валюту ў абменных пунктах банка купіць было праблематычна. Тады, па словах прэзідэнта, валюту скуплялі самі работнікі банкаў і не толькі для ўласных патрэб, але і для перапродажу.

Паводле слоў прэзідэнта, на працягу некалькіх месяцаў сітуацыя стабілізуецца, а пакуль беларусам трэба «цярпець, сціснуўшы зубы».

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што пераадолець цяперашні крызіс Беларусь змагла б і без крэдыту, які ёй выдзеліў Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС. За крэдытам краіна, паводле слоў прэзідэнта, звярталася не для таго, каб накіраваць гэтыя грошы на якія-небудзь канкрэтныя праекты, а на стварэнне «падушкі бяспекі», каб золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыць з 5-7 млрд даляраў да 10-13 млрд даляраў. «Тады нам будуць не страшныя катаклізмы», — заявіў прэзідэнт.

Лукашэнка: не праўда, што прыватнік — вораг Лукашэнкі

Прэзідэнт ставіцца да прапаноў ўключаць у склад парламенту краіны буйных прадпрымальнікаў досыць насцярожана. Паводле яго слоў, атрымаўшы ўладу, яны будуць лабіяваць толькі свае інтарэсы, а іх парламенцкая дзейнасць будзе падпарадкавана толькі іх бізнэсу.

У цяперашні час у Беларусі ствараецца Савет па прадпрымальніцтве пры прэзідэнце. Аляксандр Лукашэнка плануе зрабіць яго магутнай структурай, якая б не паўтарыла шлях парламентарыяў-бізнэсмэнаў.

«Не праўда, што прыватнік — вораг Лукашэнкі. Мне з прыватнікам прасцей размаўляць. І ўсё роўна, з якой ён ідэалогіяй. Калі ён адстойвае інтарэсы краіны, у яго будзе мая ідэалогія», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Как вам новость?