Лукашэнка не распавёў дэпутатам, чым будзе супрацьстаяць ваеннай агрэсіі

21.04.2011 15:25
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, адказваючы на пытанні дэпутатаў пасля выступлення з пасланнем народу і парламенту, што краіна гатовая супрацьстаяць ваеннай агрэсіі звонку, калі такая будзе. "Не шмат жадаючых нас бамбаваць. Таму што могуць вельмі моцна атрымаць", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Мы выбудоўваем сваю абаронную палітыку, не каб ваяваць, нападаць, а каб раптам нанесці непапраўную, непрымальную шкоду для агрэсара». Мы маем кропкі, адкуль можам такі ўдар зрабіць. Мы практычна скончылі мадэрнізаванне войскаў», — сказаў беларускі лідар.

«Свет змяніўся, патэнцыйныя агрэсары змяніліся. Нам зноў давядзецца паглядзець на нашу армію, якую нам трэба мець. Мы адмовіліся ад франтоў, дывізій, стварылі мабільныя падраздзяленні, часткі, але цяпер нам трэба новае, Але больш не буду казаць што, таму што інакш гэта стане галоўнай тэмай майго паслання, а гэта не так. Інакш заўтра скажуць, што вось, дыктатар цытадэль арганізоўвае», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Мы не можам адмовіцца ад СПА. Вы бачыце, як бандыты з паветра спрабуюць бамбаваць. Трэба стварыць супрацьракетны шчыт. Мы пастаянна ўдасканальваемся, падладжваючыся да той сітуацыі, што ствараецца. А гэта наша прафесія, беларусаў — матэматыка, радыёэлектроніка. Сёе-тое мы ўжо ўмеем рабіць і пастаянна ўдасканальваемся», — адзначыў прэзідэнт Беларусі.

«Хто сюды ўлезе — мала не здасца», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Апошнія здарэнні ў Беларусі, на «Кастрычніцкай» (тэракт у мінскім метро — Тэлеграф), паказваюць, што мы ўмеем супрацьстаяць», сказаў кіраўнік дзяржавы.

Как вам новость?