Лукашэнка: не трэба шукаць "надзвычайшчыну" ў кадравых ратацыях

25.05.2010 15:04
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 25 траўня, што апошнія прызначэнні, адстаўкі і перастановы ў органах улады краіны з'яўляюцца часткай "перманентнага працэсу ў кадравай палітыцы любой дзяржавы". "І не трэба тут спрабаваць шукаць элементы "надзвычайшчыны", як пра гэта паўтараюць палітычныя апаненты", — заклікаў беларускі лідар удзельнікаў нарады з актывам Мінскай вобласці.

«Паўтару яшчэ раз: па меры развіцця дзяржавы павінен ісці звычайны і натуральны працэс станаўлення і ўдасканалення кадравага патэнцыялу. Застой тут непрымальны, яго быць не можа, бо ён прывядзе, як прынята цяпер казаць, да стагнацыі, рэгрэсу і адкату назад», — цытуе кіраўніка дзяржавы БелТА.
Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў палепшыць кадравую палітыку ў Мінскай вобласці. «Мае даручэнні пры прызначэнні Леаніда Крупца губернатарам навесці ў вобласці парадак з кадрамі так і не выкананы. Вы не здолелі скончыць з бязладдзем пры падборы і расстаноўцы кіраўнікоў і спецыялістаў сельгасарганізацый. Ад іх высокай змяняльнасці і працяглых вакансій церпіць справа», — адзначыў прэзідэнт Беларусі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў 20 траўня шэраг кадравых рашэнняў, у адпаведнасці з якімі экс-кіраўнік Савета Рэспублікі Барыс Батура атрымаў прызначэнне на пост кіраўніка Мінскага аблвыканкама, а яго першым намеснікам стаў Валер Іваноў.
Апроч гэтага Аляксандр Лукашэнка змяніў кіраўніцтва міністэрства сельскай гаспадаркі і харчу. Яго былы кіраўнік Сямён Шапіра цяпер будзе займаць пост старшыні Гарадзенскага аблвыканкама, а месца кіраўніка мінсельгаспраду заняў старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага збору па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстання Міхаіл Русы.

Как вам новость?
Головоломки