Лукашэнка: неабходна арыентавацца на доўгатэрміновыя кантракты ў гандлі сельгаспрадукцыяй

30.08.2010 15:51
Архив Редакция

Беларускім сельскагаспадарчым прадпрыемствам неабходна арыентавацца на заключэнне доўгатэрміновых кантрактаў у гандлі прадукцыяй. Пра гэта заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 жніўня падчас працоўнай паездкі ў Гомельскую вобласць. "Мы павінны ведаць канкрэтных пакупнікоў нашых тавараў і мець з імі дамоўленасці", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

У сферы сельскай гаспадаркі кіраўніка дзяржавы, па яго словах, перш за ўсё цікавяць кукуруза і бульба. У прыватнасці, прэзідэнт паведаміў, што сёлета складваецца вельмі высокая рэнтабельнасць бульбы — да 100%. «Нават нафтаперапрацоўка не дае такую рэнтабельнасць», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка, перадае БелТА.

Таксама прэзідэнт паведаміў, што пасевы кукурузы ў рэспубліцы павялічыліся з 480 тыс. гектараў ў 2005 годзе да 800 тыс. гектараў ў 2010 годзе. Гэта, па словах Аляксандра Лукашэнкі, сведчыць аб тым, што ў свой час гаспадаркі ўзялі верны курс на пашырэнне пасеваў гэтай культуры.

Прэзідэнт паведаміў, што сітуацыя на сусветным рынку сельгаспрадукцыі ў наступным годзе будзе аналагічнай цяперашняй, а ў далейшым будзе толькі ўскладняецца, у тым ліку па прычыне хуткага росту насельніцтва ў свеце. У сувязі з гэтым, па словах кіраўніка дзяржавы, сельскай гаспадарцы трэба надаць дастаткова ўвагі і выразна вызначыць яе спецыялізацыю.

Лукашэнка: неабходна арыентавацца на поўны цыкл вытворчасці

Акрамя таго, прэзідэнт падкрэсліў, што неабходна выходзіць на поўны цыкл вытворчасці, каб забяспечваць краіну насеннем ўласнай вытворчасці. Асаблівую ўвагу Аляксандр Лукашэнка звярнуў на стан сховішчаў для сельгаспрадукцыі і запатрабаваў захаваць ураджай, пачынаючы ад сіласу і заканчваючы гароднінай і садавіной.

Прэзідэнт таксама звярнуў увагу на тое, што дзяржава павінна купіць у насельніцтва ўсю сельгаспрадукцыю, якую людзі пажадаюць прадаць, заплаціўшы пры гэтым справядлівую цану.

У наступнай пяцігодцы галоўным паказчыкам эканомікі стане рэнтабельнасць

У наступнай пяцігодцы, па словах кіраўніка дзяржавы, галоўным паказчыкам эканомікі Беларусі стане рэнтабельнасць. «Мы будзем глядзець на дынаміку прыросту, але галоўным паказчыкам будзе рэнтабельнасць, на гэта і настройвайцеся», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

На сённяшні дзень, па словах прэзідэнта, у краіне скончаны асноўныя буйныя навацыі ў сельскай гаспадарцы, а ў наступнай пяцігодцы іх трэба будзе завяршыць. «Зараз трэба праверка правільнасці абранага курсу, дашліфоўка аграгарадкоў і кропкавыя ўліванні грашовых сродкаў у канкрэтныя напрамкі праграмы», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы дадаў, што ні ў якім разе нельга дапусціць распылення сродкаў, неабходна трымаць жорсткую дысцыпліну і тэхналагічныя нормы.

Как вам новость?
Головоломки