Лукашэнка ўнёс на ратыфікацыю дамову аб Мытным кодэксе МС

08.06.2010 13:10
Архив Редакция

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі плануе разгледзець законапраект аб ратыфікацыі дамовы аб Мытным кодэксе Мытнага саюза дзесятага чэрвеня. Як паведамілі ў парламенцкай камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД, на разгляд у ніжнюю палату парламента дакумент паступіў раніцай восьмага чэрвеня.

Крыніца ў камісіі праінфармавала, што ўказанне аб унясенні дамовы аб Мытным кодэксе Мытнага саюза на ратыфікацыю ў парламент ўраду даў прэзідэнт Беларусі, перадае ПРАЙМ-ТАСС. Разам з дакументам плануецца ратыфікаваць і пратакол аб унясенні зменаў і дапаўненняў у дамову аб Мытным кодэксе.

«У 15:00 сёння юрысты нам дадуць заключэнне па Мытным кодэксе, у 16:00 будзе пасяджэнне нашай камісіі для разгляду Мытнага кодэксу. Увечары мы здаем яго на размнажэнне (для дэпутатаў — Тэлеграф), і праз два дні ён будзе разглядацца на сэсіі» , — распавёў суразмоўца агенцтва.

Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў дамову аб Мытным кодэксе Мытнага саюза ў чэрвені, пасля таго як яго адобрылі Дзярждума і Савет Федэрацыі. Дадзены дакумент лідары Беларусі, Расіі і Казахстана падпісалі 27 лістапада 2009 года.

Как вам новость?
Головоломки