Лукашэнка: ніякай эканамічнай вайны з Расіяй не будзе

28.06.2010 15:34
Архив Редакция

Беларусь не збіраецца весці эканамічную вайну з Расіяй, заявіў 28 чэрвеня прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па найбольш актуальных пытаннях дыверсіфікавання знешнеэканамічнай дзейнасці Беларусі і супрацоўніцтва з Венесуэлай, Расіяй і Украінай.

«Ніхто не павінен зыходзіць з таго, што мы павінны пачаць нейкую эканамічную вайну з Расіяй. Гэта наш даўні партнёр. Мы размаўляем на адной мове, у нас адзін менталітэт, мы адзін народ», — цытуе БелТА Аляксандра Лукашэнку.

«Таму ніякай вайны, — заявіў кіраўнік дзяржавы. — Гэта нашы традыцыйныя рынкі, мы купляем і будзем купляць адтуль энерганосьбіты. Ніхто нам Расію ў гэтым плане на 100% не заменіць».

Прэзідэнт Беларусі таксама адзначыў, што, «калі сёння расійскае кіраўніцтва заняло такую пазіцыю, напэўна, у іх ёсць падставы для гэтага, і мы крытыкуем іх за гэта, але павінны ўвайсці і ў іх становішча, — так, як яны павінны ўвайсці ў наша становішча, калі мы будзем шукаць альтэрнатыву прыроднаму газу, нафце, — пытанням, па якіх нас спрабуюць вельмі моцна нахіліць».

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што Беларусь павінна нарошчваць аб’ём паставак энерганосьбітаў па іншых маршрутах. «Мы павінны ісці гэтым шляхам, таксама прапрацоўваючы пытанні паставак сюды (у Беларусь) таннага прыроднага газу і іншых энерганосьбітаў. Таму ставіць пытанне так, што гэта ў піку Расіі, супраць Расіі, — будзе глупствам, лухтой і наогул не будзе зразумела і прымальна для нашага грамадства», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Как вам новость?
Головоломки