Лукашэнка: Някляеў знаходзіцца ў СІЗА

21.12.2010 10:08
Архив Редакция

Былы кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў знаходзіцца ў следчым ізалятары. Пра гэта заявіў у панядзелак, 20 снежня, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыі для прадстаўнікоў беларускіх і замежных СМІ. "Экс-кандыдат у прэзідэнты знаходзіцца ў следчым ізалятары. Вы думаеце, што мы "яго скралі І кудысьці звезлі"? Не", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. "Вінаваты — адказвай", — дадаў ён.

«У цяперашні час у следчым ізалятары знаходзяцца 639 чалавек, што затрыманы ў сувязі з правядзеннем несанкцыянаванай акцыі. Таму не трэба казаць пра Някляева. Вы лепш у мяне спытайце пра тых, каго яны туды завялі і справакавалі», — цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што абсалютная большасць удзельнікаў акцыі былі не старэйшыя за 20 гадоў. «У асноўным там жа пацанамі. Навошта вы іх туды павялі? Таму вы лепш пра іх спытайце. Але я вам на пытанне адказаў: «спадар» Някляеў знаходзіцца ў следчым ізалятары», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі таксама паведаміў, што міліцыя не вінаватая ў інцыдэнце, які адбыўся ў Мінску на вуліцы Няміга 19 снежня.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, 19 снежня, у дзень выбараў, невядомыя ў чорным напалі на штабную калону кандыдата Уладзіміра Някляева на вуліцы Няміга каля дома № 32. Невядомыя «паклалі» дэманстрантаў, якія рухаліся ў бок Кастрычніцкай плошчы Мінску, на снег і забралі з аўтобуса гукаўзмацняльную апаратуру, пасля чаго з’ехалі на дзвюх машынах. Ні аднаго чалавека не затрымалі. Падчас захопу кандыдат у прэзідэнты Някляеў быў збіты да непрытомнасці. Яго перанеслі на офіс, пасля чаго на «хуткай» завезлі ў лякарню.
 
Пры гэтым уначы з бальніцы Уладзіміра Някляева забралі невядомыя людзі і павезлі ў незразумелым кірунку.

Как вам новость?
Головоломки