Лукашэнка паабяцаў усяляк падтрымліваць расійскі Сбербанк

10.03.2011 15:04
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 сакавіка сустрэўся са старшынём праўлення Сбербанк Расіі Германам Грэфам. «Сбербанк Расіі прыйшоў у Беларусь надоўга, з нашага пункту гледжання, і мы павінны усяляк яго падтрымаць. Банк выказаў жаданне фінансаваць вельмі многія праекты ў нашай краіне — выбірайце любыя, мы вам абсалютна давяраем і будзем вас падтрымліваць», — заявіў прэзідэнт.

«У нас была вялікая насцярожанасць, што ў Беларусь ідзе магутны, велізарны банк. Але прамінуў час і мы бачым, што выканана ўсё, што абяцалі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы, перадае БелТА.

Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў, што «любыя складанасці» ўлады Беларусі і Сбербанк будуць пераадольваць разам. Ён таксама выказаў гатоўнасць абмеркаваць шэраг праектаў і пытанняў, якія тычацца працы банка.

Разам з тым Герман Грэф заявіў, што за час дзейнасці ў Беларусі Сбербанк перавыканаў дастаткова аптымістычныя планы. «Фактычна ні адзін напрамак, якое абмяркоўвалася, не засталося без развіцця», — адзначыў ён.

Па словах Германа Грэфа, банк уклаў амаль мільярд даляраў інвестыцый у беларускую эканоміку, дастаткова паспяхова вывеў Беларусь на знешнія рынкі, фінансуе экспарт беларускіх тавараў у Расію. Акрамя таго, Сбербанк мае намер поўнасцю перарабіць тэхналагічную платформу даччынага банка — ААТ «БПС-Банк».

Как вам новость?
Головоломки