Лукашэнка пачаў увасабляць Дырэктыву № 4 з памяншэння кучы папер

17.03.2011 10:49
Архив Редакция

У аўторак, 15 сакавіка, Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 114 "Аб некаторых пытаннях прымянення першасных уліковых дакументаў" для правядзення часткі мерапрыемстваў у адпаведнасці з Дырэктывай прэзідэнта № 4. У прыватнасці, новы дакумент накіраваны на памяншэнне колькасці абавязковых першасных уліковых дакументаў і колькасці абавязковых звестак у іх.

Указ таксама прадугледжвае адмену адміністрацыйнай адказнасці за тое, што ў іх адсутнічаюць звесткі, якія неабавязковыя ў такіх дакументах, альбо указаны недаставерна, паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта.

«Прыняцце гэтага Указа дасць магчымасць спрасціць бухгалтарскі ўлік суб’ектаў гаспадарання, павысіць яго аўтаматызацыю, лібералізаваць прадпрымальніцкую дзейнасць, палепшыць інвестыцыйны клімат у краіне і павысіць пазіцыю Беларусі ў рэйтынгу краін па ўмовах вядзення бізнэсу», — заявілі там.

Як раней перадаваў Тэлеграф, прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч і кіраўнік Нацбанка Пётр Пракаповіч 28 лютага падпісалі пастанову № 251/6 «Аб зацвярджэнні мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы № 4 прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2010 года».

Как вам новость?
Головоломки