Лукашэнка падоўжыў дзеянне льгот для замежных банкаў

29.09.2010 11:59
Архив Редакция

Беларусь падаўжае тэрмін пагашэння адсоткаў банкам-нерэзідэнтам краіны па крэдытах тэрмінам не больш чым на пяць гадоў на куплю беларускіх тавараў. Адпаведнае рашэнне ўтрымліваецца ва ўказе прэзідэнта Беларусі Аляксандра № 497 ад 27 верасня 2010 года.

Акрамя таго, дадзены ўказ прадугледжвае ўвядзенне льгот для арганізацый з краін Мытнага саюза для рэфінансавання выдаткаў, панесеных лізінгавымі кампаніямі, перадае ПРАЙМ-ТАСС.

У адпаведнасці з дакументам, пад рэфінансаваннем выдаткаў маецца на ўвазе пакрыццё крэдытаатрымальнікам (лізінгавым кампаніям) часткі сродкаў, выдаткаваных імі на набыццё ў Расіі і Казахстане тавараў, вырабленых у Беларусі, для перадачы іх у лізінг лізінгаатрымальніку — нерэзідэнту Беларусі.

Як сказана ва ўказе прэзідэнта, гэтыя льготы ўводзяцца для «далейшага развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з дзяржавамі, з якімі ў Беларусі адсутнічаюць мытны кантроль і мытнае афармленне, стварэння ўмоў для рэалізацыі ў гэтых краінах тавараў, вырабленых у Беларусі».

Как вам новость?
Головоломки