Лукашэнка падпісаў указы аб вывазе ядзернага паліва ў Расію

12.10.2010 14:20
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 кастрычніка падпісаў два ўказы аб вывазе апрамененага і свежага высокаўзбагачанага ядзернага паліва даследчых рэактараў ў Расію. Паводле дадзеных указаў, адпрацаванае паліва заменяць на нізкаўзбагачанае.

Па ўказанні прэзідэнта ў Беларусі створаць «умовы для аказання тэхнічнай дапамогі ўрадам ЗША пры вывазе і абмене ядзернага паліва», у тым ліку, вызваляць ад падаткаабкладання ўсе аперацыі па вывазе і замене ядзернага паліва, перадае АФН.

«Міністэрству замежных спраў Рэспублікі Беларусь паведаміць па дыпламатычных каналах ўрад ЗША аб умовах аказання тэхнічнай дапамогі», — гаворыцца ва ўказе Аляксандра Лукашэнкі.

Як раней перадаваў Тэлеграф, Беларусь плануе вывезці ў Расію каля дзвюх тон урана, назапашанага яшчэ з часоў СССР. Па словах генеральнага дырэктара Аб’яднанага інстытуту энергетычных і ядзерных даследаванняў «Сосны» НАН Беларусі Вячаслава Куўшынава, праект будзе ажыццяўляцца пры супрацоўніцтве з амерыканскімі спецыялістамі.

Как вам новость?
Головоломки