Лукашэнка падпісаў закон аб рэспубліканскім бюджэце на 2011 год

15.10.2010 17:09
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 кастрычніка падпісаў закон аб рэспубліканскім бюджэце на 2011 год, які раней быў ухвалены Палатай прадстаўнікоў і Саветам рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. Пра гэта распавялі ў Адміністрацыі беларускага лідара.

Акрамя таго, 15 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка таксама падпісаў закон аб унясенні зменаў і дапаўненняў у Бюджэтны кодэкс Беларусі, закон аб унясенні дапаўненняў і зменаў у Падатковы кодэкс і закон аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі на 2011 год, перадае БелТА.

Як раней перадаваў Тэлеграф, характэрнай асаблівасцю закона аб бюджэце Беларусі на 2011 год з’яўляецца тое, што ў дакуменце ўлічаны змяненні ў Падатковым кодэксе, якія істотна спрашчаюць сістэму падаткаабкладання. Так, падатковая нагрузка ў краіне ў 2011 годзе павінна знізіцца на 0,4% да ВУП. Праект бюджэту сфармаваны зыходзячы з тэмпаў росту ВУП у 2011 годзе на ўзроўні 110%, гадавы інфляцыі на ўзроўні 8%, сярэднегадавога курсу даляра да беларускага рубля — 3,1 тыс. рублёў.

Даходы кансалідаванага бюджэту ў 2011 годзе прагназуюцца ў памеры 54,5 трлн. рублёў. Гэта складзе 118% да ацэнкі 2010 года. Выдаткі кансалідаванага бюджэту прадугледжваюцца ў памеры 60,5 трлн. рублёў (118,3% да ўзроўню 2010 года).

Даходы па праекце рэспубліканскага бюджэту ў 2011 годзе прадугледжваюцца ў суме 33,6 трлн. рублёў, або 116,9% да прагназаванага ўзроўню 2010 года. Расходы рэспубліканскага бюджэту запланаваны ў памеры 39,6 трлн. рублёў (123,3%).

Структура даходаў у будучым годзе захоўваецца. Асноўнымі крыніцамі падатковых даходаў кансалідаванага бюджэту, як і раней, будуць ПДВ — 35,1%, падаткі ад знешнеэканамічнай дзейнасці — 13,3%, падаткі на даходы і прыбытак — 12,8%, падаходны падатак — 10,1%, акцызы — 9,8%. Разам з тым, у 2011 годзе плануецца павялічыць даходы бюджэту ад увазных мытных пошлін.
 
Акрамя таго, у праекце бюджэту прадугледжана павелічэнне дэфіцыту да 3% да ВУП (або каля шасці трыльёнаў рублёў). Фінансаваць дэфіцыт бюджэту плануюць за кошт унутраных і знешніх крыніц.

Как вам новость?
Головоломки