Лукашэнка падвысіў прэміі за экспарт і разгрузку складоў

29.12.2010 13:01
Архив Редакция

Кіраўнікам камерцыйных арганізацый Беларусі далі права ўсталёўваць павышаныя памеры акладаў, надбавак і прэмій кіраўнікам і спецыялістам структурных падраздзяленняў, якія забяспечваюць паступленне валютнай выручкі ад рэалізацыі экспартнай прадукцыі. Адпаведны ўказ № 682 прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 27 снежня.

Раней аналагічны ўказ № 49 ад 23 студзеня 2009 года дзейнічаў у Беларусі ў якасці эксперыменту. Новы ўказ прэзідэнта надае пастаянны характар дзеянню папярэдняга ўказу. На гэты крок улады пайшлі праз «неабходнасць пашырэння рынкаў збыту беларускай прадукцыі на сусветных рынках і забеспячэння стымулявання росту аб’ёмаў яе рэалізацыі», растлумачылі ў адміністрацыі кіраўніка дзяржавы.

Акрамя таго, у адпаведнасці з указам прэзідэнта, кіраўнікам камерцыйных арганізацый Беларусі (незалежна ад формы ўласнасці) дазволена штомесяц выплочваць ўзнагароджанне працаўнікам не толькі за рэалізацыю прадукцыі (у тым ліку экспартнай), але і за зніжэнне запасаў гатовай прадукцыі.

Акрамя таго, новы ўказ, які ўступіць у сілу 1 студзеня 2011 года, пашырыў спіс асобаў, для якіх могуць быць устаноўлены персанальныя ўмовы аплаты працы. Кіраўнікам камерцыйных арганізацый таксама дазволілі агаворваць магчымасць прадстаўлення ўзнагароджання ў працэнтных адносінах ад сумы знешнеэканамічнай угоды (дамовы) для работнікаў, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў заключэнні ўгоды (дамовы).

Как вам новость?
Головоломки