Лукашэнка падзякаваў Зюганаву за падтрымку Беларусі ў спрэчках з Расіяй

28.10.2010 13:06
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў падзяку старшыню ЦК Камуністычнай партыі Расіі Генадзю Зюганаву за падтрымку і "канструктыўную пазіцыю ў пытанні беларуска-расійскіх адносін". Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў 28 кастрычніка на сустрэчы з Генадзем Зюганавым ў Мінску.

Па словах першага сакратара ЦК Камуністычнай партыі Беларусі Таццяны Голубевай, Генадзь Зюганаў плануе 28 кастрычніка сустрэцца з прадстаўнікамі беларускай камуністычнай партыі. Бакі плануюць абмеркаваць «пытанні развіцця супрацоўніцтва кампартый дзвюх краін, стан і перспектывы развіцця міжнароднага камуністычнага руху, расійска-беларускія адносіны», перадае сайт АДС.

Как вам новость?
Головоломки