Лукашэнка паедзе ў Астану на саміт па Мытным саюзе

01.07.2010 17:09
Архив Редакция

Пацверджанне прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што ён прыме ўдзел у саміце Еўразійскай эканамічнай супольнасці, які пройдзе чацвертага-пятага ліпеня ў Астане, атрымана. У рамках дадзенага саміту плануецца завяршыць фармаванне Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі.

Міністр эканамічнага развіцця і гандлю Казахстана Жанар Айтжанава сёння, першага ліпеня, паведаміла, што «ўжо ёсць пацверджанне аб тым, што кіраўнік беларускай дзяржавы будзе ўдзельнічаць у саміце, і мы таксама спадзяемся, што падчас сустрэчы будуць прынятыя рашэнні», перадае БелаПАН.

Раней намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка заявіў, што канчатковае рашэнне аб далейшым развіцці Мытнага саюза будзе прынята на саміце прэзідэнтаў Беларусі, Расіі і Казахстана, які адбудзецца чацвертага-пятага ліпеня ў Астане.

Дамова аб Мытным кодэксе Мытнага саюза была падпісана ў Мінску 27 лістапада 2009 года. Яе падпісанне было абумоўлена неабходнасцю фармавання прававой базы Мытнага саюза ў рамках ЕўрАзЭС з улікам паглыблення інтэграцыі паміж РФ, Беларуссю і Казахстанам. Мэтай дамовы з’яўляецца забеспячэнне мытнага рэгулявання на адзінай мытнай тэрыторыі Мытнага саюза.

Как вам новость?
Головоломки