Лукашэнка пагадзіўся склікаць пазачарговую сесію парламенту ў верасні

21.07.2010 11:39
Архив Редакция

Пятая пазачарговая сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу чацвертага склікання пачне сваю працу сёмага верасня 2010 года. Адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Дэпутаты збяруцца для разгляду пытанняў парадку дня, вызначанай пастановай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня, паведамляе інтэрнэт-партал «Мы».

Паводле гэтай пастановы Парламент вывучыць бюджэт краіны на 2011 год, а таксама бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі на 2011 год.

Акрамя таго, на разгляд парламентарыяў вынесеныя праекты законаў аб унясенні зменаў і дапаўненняў у падатковы і бюджэтны кодэксы Беларусі.

Пры неабходнасці на павестку дня могуць вынесці і іншыя пытанні, сярод якіх, магчыма, будзе і прызначэнне даты прэзідэнцкіх выбараў.