Лукашэнка пагражае буйнымі адстаўкамі за прыпіскі ў сельскай гаспадарцы

12.04.2010 18:40
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі даручыў кантрольным органам разабрацца з паступаючай яму недакладнай інфармацыяй па сяльгаспрацах. "Дзе недакладная інфармацыя — адразу дакладвайце мне, прымем рашэнні аж да адстаўкі людзей. Па губернатары разбяромся і па міністры таксама, а то губернатару хлусяць, а ён — мне. Гэтага не павінна быць", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У прыватнасці, незадаволенасць кіраўніка дзяржавы выклікала няслушная інфармацыя старшыні Мінскага аблвыканкама Леаніда Крупца з нагоды таго, што ў рэгіёне цалкам прыбралі з палёў леташнюю салому.

На самой жа справе высветлілася, што толькі ў адным Любанскім раёне, які 12 красавіка наведаў прэзідэнт Беларусі, салому не прыбралі з тэрыторыі плошчай 68 гектараў, паведамляе БелТА.

«Складваецца ўражанне, што ў вас як быццам толькі ўчора скончылася ўборачная. Вы толькі пачынаеце прыбіраць салому. У вас ні на адным полі не працуе тэхніка, а толькі тут, дзе прызямліўся шрубалёт прэзідэнта», — канстатаваў беларускі лідар.

Как вам новость?
Головоломки