Лукашэнка пагражае перакрыць транзіт расійскай нафты ў Еўропу

25.06.2010 13:03
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 чэрвеня паставіў новы ўльтыматум Расіі. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ад "Газпрома" на працягу сутак пералічыць рэшту запазычанасці за транзіт газу ў памеры 32 млн. даляраў. У адваротным выпадку беларускі лідар прыгразіў перакрыць транзіт у Еўропу не толькі газу, але і нафты.

Адпаведнае даручэнне прэзідэнт Беларусі даў ураду краіны, перадае РИА «Новости».

«Яшчэ раз папярэджваю ўрад: неаплата «Газпромам» у поўным аб’ёме паслуг у найбліжэйшыя суткі павінна прывесці да прыпынення ўсялякіх паслуг для Расійскай Федэрацыі па транспартоўцы вуглевадароднай сыравіны — і нафты, і газу. У вас ёсць магчымасць — дамаўляйцеся, але тэрмін вам — двое сутак, і я учора гэта сказаў прэм’еру і віцэ-прэм’еру», — цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.

Как вам новость?