Лукашэнка пагражае звальненнем дырэктару Аршанскага авіярамонтнага завода

12.05.2011 09:59
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў кіраўніцтва Аршанскага авіярамонтнага завода за недастатковую загружанасць прадпрыемства. "Мы дамаўляліся: калі кіраўнік і міністр вінаватыя ў тым, што не працуе завод, значыць, яны працаваць не павінны", — сказаў прэзідэнт, наведваючы завод 11 траўня падчас сваёй працоўнай паездкі па Віцебскай вобласці.

Кіраўнік дзяржавы даў кіраўніцтву прадпрыемства месяц на распрацоўку інвестыцыйнага праекту.

Як растлумачылі ў Адміністрацыі прэзідэнта, гаворка ідзе аб магчымым удзеле ЗАТ «Белтэхэкспарт» у інвестыцыйным праекце па мадэрнізацыі завода. Плануецца, што на развіццё самога завода і яго інфраструктуры будзе накіравана 45 млн. даляраў. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ён не мае намеру прадаваць прадпрыемства па частках.

«Я не збіраюся прадаваць адзін цэх або узлётна-пасадачную паласу. Я хачу, каб сюды прыйшоў інвестар і ўзяў ваенны гарадок, забраў усю інфраструктуру, аэрадром, вытворчыя памяшканні і зрабіў тут тое, чаго няма ў Беларусі. А проста так, па кавалачку, раздаваць завод я не збіраюся», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама даручыў кіраўнікам аблвыканкама і райвыканкама ўключыцца «на ўсю катушку» ў працэс мадэрнізацыі прадпрыемства і пачаць мерапрыемствы па вывядзенні завода на эфектыўную працу.

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што ў перспектыве завод павінен ажыццяўляць рамонт і самалётаў, а таксама пераходзіць на больш сучасныя мадыфікацыі тэхнікі. «Мы павінны рамантаваць ў перспектыве верталёты і самалёты. Тэхніка, якая цяпер тут, — гэта тэхніка мінулага часу», — сказаў ён.

Как вам новость?
Головоломки