Лукашэнка пакінуў большасць міністраў на ранейшых пасадах

30.12.2010 09:48
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі 29 снежня прызначыў міністраў новага ўрада. У адрозненне ад назначэнняў, праведзеных 28 снежня, вялікіх зменаў не адбылося. У Беларусі змяніліся міністры архітэктуры і будаўніцтва, адукацыі, міністр па надзвычайных сітуацыях. Таксама прызначаны новы старшыня прэзідыума Акадэміі навук, у сувязі з тым, што экс-кіраўнік НАН Міхаіл Мясніковіч стаў прэм'ер-міністрам краіны.

Свае пасады захавалі, у прыватнасці, кіраўнікі эканамічных і сілавых міністэрстваў.

Міністрам архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Лукашэнка прызначыў Нічкасава Анатоля Іванавіча, які з верасня 1994 году быў намеснікам кіраўніка мінбудархітэктуры.

Міністрам адукацыі стаў Маскевіч Сяргей Аляксандравіч, які раней займаў пасаду старшыні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па міжнародных справах і сувязях з СНД.

Міністрам па надзвычайных сітуацыях прызначаны Вашчанка Уладзімір Аляксандравіч, які з кастрычніка 2000 года быў начальнікам установы «Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС Рэспублікі Беларусь».

Новым старшынём прэзідыума Акадэміі навук прэзідэнт Беларусі прызначыў Русецкага Анатоля Максімавіча. Да прызначэння Анатоль Русецкі працаваў дырэктарам дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут цепла-і масаабмену імя А. В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».

Аляксандр Лукашэнка таксама даў згоду на прызначэнне Дворніка Уладзіміра Андрэевіча старшынём Гомельскага аблвыканкама і Сідзько Сяргея Дзмітрыевіча старшынём Праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў.

На сваіх пасадах працягнуць працу:

Амельяновіч Міхаіл Міхайлавіч у якасці міністра лясной гаспадаркі;
   
Жадобін Юры Віктаравіч ў якасці міністра абароны;
   
Жарко Васіль Іванавіч у якасці міністра аховы здароўя;
       
Качан Алег Леанідавіч ў якасці міністра спорту і турызму;
      
Куляшоў Анатоль Нілавіч ў якасці міністра ўнутраных спраў;
       
Латушка Павел Паўлавіч ў якасці міністра культуры;
       
Мартынаў Сяргей Мікалаевіч у якасці міністра замежных спраў;
       
Азярэц Аляксандр Уладзіміравіч у якасці міністра энергетыкі;
      
Праляскоўскі Алег Вітольдавіч ў якасці міністра інфармацыі;
      
Русы Міхаіл Іванавіч у якасці міністра сельскай гаспадаркі і харчавання;

Снапкоў Мікалай Генадзьевіч ў якасці міністра эканомікі;
       
Харкавец Андрэй Міхайлавіч у якасці міністра фінансаў;
       
Цалко Уладзімір Рыгоравіч у якасці міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;
       
Шчэрба Іван Іванавіч у якасці міністра транспарту і камунікацый;
       
Шчоткіна Мар’яна Акіндзінаўна ў якасці міністра працы і сацыяльнай абароны.
       
Таксама на сваіх пасадах засталіся:

старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Войтаў Ігар Вітальевіч;

старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Гурулёў Сяргей Пятровіч;

старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Зайцаў Вадзім Юр’евіч;
       
старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Зіноўскі Уладзімір Іванавіч;

старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Карашкоў Валеры Мікалаевіч;
   
старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Кузняцоў Георгі Іванавіч;

старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Рачкоўскі Ігар Анатольевіч;

старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Шпілеўскі Аляксандр Францавіч;

Упаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў Гуляка Леанід Паўлавіч;

кіраўнік апарата Савета міністраў Рэспублікі Беларусь Мартынецкага Канстанцін Аляксеевіч.

Как вам новость?