Лукашэнка пакуль застаецца ў Сочы

15.02.2011 12:47
Архив Редакция

Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка працягвае знаходзіцца ў адпачынку ў Сочы. Пра гэта паведаміў 15 лютага прэс-сакратар палітыка Павел Лёгкі. "Кіраўнік дзяржавы сёння яшчэ знаходзіцца ў Расійскай Федэрацыі, у Сочы", — сказаў ён і дадаў, што вяртанне кіраўніка краіны з Расіі запланавана на бліжэйшы час.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, Аляксандр Лукашэнка ўзяў кароткатэрміновы адпачынак з 7 лютага, які праводзіць у горадзе Сочы ў Расіі.

Па матэрыялах «Еўрапейскага радыё для Беларусі»

Как вам новость?