Лукашэнка панізіў статус Нацагентства інвестыцый і прыватызацыі

25.04.2011 08:55
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўказам № 173 ад 22 красавіка 2011 года перавёў Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі з падначалення ўраду непасрэдна ў падпарадкаванне міністэрства эканомікі Беларусі. На міністра эканомікі ўскладзены функцыі кіравання працай агенцтва і адказнасць за яе перад урадам.

«Пры такім падыходзе выключана падмена агенцтвам функцый асобных органаў дзяржаўнага кіравання», — гаворыцца ў афіцыйным каментары.

Статут агенцтва і яго структура зацвярджаюцца міністрам эканомікі. Дырэктар агенцтва будзе прызначацца на пасаду і вызваляцца ад яе міністрам эканомікі па ўзгадненні з прэм’ер-міністрам, а два яго намеснікі — дырэктарам агенцтва па ўзгадненні з міністрам эканомікі. Пры гэтым дзяржаўнымі службоўцамі будуць з’яўляцца толькі дырэктар і яго намеснікі.
 
Акрамя таго, асноўным прадметам дзейнасці агенцтва вызначана садзейнічанне ажыццяўленню прамых замежных інвестыцый. «Асноўнымі задачамі з’яўляюцца рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў сферы інвестыцый і прыватызацыі, распрацоўка і рэалізацыя мерапрыемстваў па фармаванні інвестыцыйнага іміджу рэспублікі, узаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі, выканаўчымі камітэтамі і інвестарамі, а таксама стварэнне і вядзенне адзінай інфармацыйнай базы дадзеных, уключаючы рэестр праектаў з прамымі замежнымі інвестыцыямі», — адзначаецца ў каментары.

Таксама агенцтва будзе выконваць асобныя паўнамоцтвы органаў прыватызацыі па аб’ектах прыватызацыі, спіс якіх зацвярджаецца Саветам Міністраў па ўзгадненні з кіраўніком дзяржавы.

Как вам новость?
Головоломки