Лукашэнка папрасіў кітайцаў знайсці выхад з беларускага крызісу

20.06.2011 16:24
Архив Редакция

Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да кітайскага боку з просьбай дапамагчы ў пытаннях стабілізацыі сітуацыі на валютным рынку краіны. "Кітайскім спецыялістам была пастаўлена задача, я папрасіў іх, каб яны ацанілі сітуацыю ў краіне, выказалі сваю пазіцыю і прапанавалі шляхі выхаду з гэтай сітуацыі, а таксама каб яны ацанілі нашы шляхі выхаду з яе", — сказаў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком дэпартамента фінансавага рынку Народнага банка Кітая Се До.

«Самае галоўнае, каб яны нам з іх пункту гледжання рэкамендавалі адзін з варыянтаў далейшай стратэгіі дзеянняў на валютным рынку, у прыватнасці працы Нацыянальнага банка. Як мне далажылі, спецыялісты КНР па ўсіх гэтых пытаннях маюць адказы», — адзначыў кіраўнік дзяржавы, перадае БелТА.

«Яшчэ месяц таму ў сувязі з узнікненнем у нас праблем на спажывецкім і валютным рынку я слухаў не толькі наш урад і прадстаўнікоў Нацыянальнага банка па стабілізацыі сітуацыі, але працаваў з расійцамі, вядучымі сусветнымі банкамі, слухаў іх ацэнкі і прапановы. Самае галоўнае для мяне было, гэта больш стратэгічнае пытанне, праца з кітайскімі спецыялістамі, прадстаўнікамі Народнага банка Кітая», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Тады я праз нашага сябра, пасла КНР у Беларусі, звярнуўся да свайго сябра старшыні КНР Ху Цзіньтао, да урада, кіраўніцтва Народнага банка Кітая, каб да нас прыехалі спецыялісты і распавялі пра тую сістэму кіравання фінансамі, якая склалася ў КНР», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Мы добра ведаем, што яна не вельмі падабаецца амерыканцам, што гэта не нейкая адмысловая сістэма, але тым не менш яна вельмі эфектыўная і дае магчымасць КНР вырашаць любыя пытанні. Нас вельмі гэта цікавіла», — канстатаваў прэзідэнт Беларусі.

Лукашэнка: кітайцы самыя прыстойныя

Аляксандр Лукашэнка таксама падзякаваў кітайскіх экспертаў за праведзеную працу. Паводле яго слоў, многія яго пазіцыі супадаюць з іх меркаваннем.

Ён таксама перадаў шчырую падзяку кіраўніцтву Кітая за вельмі аператыўную рэакцыю на яго просьбу і працу прадстаўнікоў гэтай краіны ў Беларусі. «Такіх адказных прыстойных людзей у нас яшчэ не было», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Как вам новость?
Фото и видео

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

«Звучит как болезнь» — В TikTok посоветовали белорусам есть этот редкий гриб. А может, не стоит?

Лук, грибочки и экскаватор. Вот как готовит завтрак заведующий машинно-тракторным парком

Головоломки