Лукашэнка: паслугі ЖКГ падаражэюць толькі на пяць даляраў

17.12.2010 17:25
Архив Редакция

Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што цэны на паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі павышацца ці не будуць наогул, ці будуць, але толькі на пяць даляраў. Аднак ні ў якім выпадку іх павышэнне не будзе прапарцыйна росту заробкаў. Такую заяву прэзідэнт Беларусі зрабіў 17 снежня ў час сустрэчы з журналістамі.

«Што тычыцца ЖКГ, то гэтае пытанне вызначана: мы не будзем падвышаць кошт паслуг ЖКГ прапарцыйна росту заробку, ні ў якім выпадку. Тады які сэнс — мы з’ямо ўсю заработную плату», — цытуе кіраўніка дзяржавы БелТА.

Аднак, дадаў кіраўнік дзяржавы, калі ў 2011 годзе паўстане неабходнасць у павышэнні кошту паслуг ЖКГ, то яны ўзрастуць, але не больш, чым на пяць даляраў.

«Нягледзячы на тое, што насельніцтва аплочвае 30% (кошту паслуг ЖКГ), а 70% мы датуем, нягледзячы на гэта, хутчэй за ўсё, на працягу года, калі не адбудзецца нейкіх катаклізмаў, мы такім шляхам будзем ісці», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Как вам новость?
Головоломки