Лукашэнка: патэнцыял "Беларуськалія" не выкарыстоўваецца цалкам

10.06.2011 15:45
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што патэнцыял ААТ "Беларуськалі" можна задзейнічаць больш поўна. На нарадзе па пытаннях развіцця гэтага прадпрыемства 10 чэрвеня прэзідэнт заявіў, што кіраўніцтву трэба дэталёва разгледзець працу кампаніі ў комплексе — ад здабычы да рэалізацыі калійных угнаенняў, а ў перспектыве — стварэння кампаніі па вытворчасці змешаных складаных угнаенняў.

Аляксандру Лукашэнку неаднаразова ўносілі прапановы аб стварэнні холдынгу, які аб’яднаў бы ўсе дробныя прадпрыемствы, якія будуюць руднікі і абслугоўваюць «Беларуськалі». На думку экспертаў, гэта магло б павысіць капіталізацыю кампаніі. Прэзідэнт даручыў кіраўніцтву кампаніі прапрацаваць гэтае пытанне, перадае БелТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што калійная соль з’яўляецца нацыянальным здабыткам Беларусі. Па словах Аляксандра Лукашэнка, ад рацыянальнага выкарыстання калійнай солі шмат у чым залежыць паступленне валютных сродкаў у краіну.
 
«У гэтым плане хачу папярэдзіць жыхароў Салігорску і работнікаў «Беларуськалія», якія часта кажуць аб тым, што, маўляў, мы ж шахцёры, мы вялікія людзі ў краіне, а ўсё астатняе другараднае, мы валютай краіну забяспечваем. Так, шахцёр — вельмі складаная прафесія і мною вельмі паважаная. Але шахцёры павінны разумець, што кампанія «Беларуськалі» — гэта набытак нашай дзяржавы, здабытак усяго беларускага народа, як і нафтаперапрацоўка, нафтахімія, Беларускі металургічны завод і многае іншае. Гэта набытак беларускага народа, а потым ужо жыхароў Салігорску, шахцёраў, металургаў», — заявіў прэзідэнт.

Прымаючы са справаздачай выканаўцу абавязкаў генеральнага дырэктара ААТ «Беларуськалі» Валерыя Кірыенку, кіраўнік дзяржавы даручыў асаблівую ўвагу пры развіцці прадпрыемства надаваць сацыяльным аспектам, якія істотна ўплываюць на сітуацыю і на самім прадпрыемстве, і ў раёне ў цэлым.

Як перадаваў Тэлеграф, Аляксандр Лукашэнка не выключае магчымасці продажу акцый «Беларуськалія». Прэзідэнт ацэньвае кошт ААТ «Беларуськалі» ў 30 млрд і не выключае, што з 1 ліпеня гэтая сума будзе індэксавацца з улікам інфляцыі даляра.

Как вам новость?
Головоломки