Лукашэнка патрабуе нацэліць распрацоўкі вучоных Беларусі на практыку

28.01.2011 15:30
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 студзеня, уручаючы дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара навуковым і навукова-педагагічным працаўнікам краіны, запатрабаваў большай практычнай накіраванасці распрацовак беларускіх навукоўцаў. Паводле яго слоў, дысертацыі павінны развіваць навуковую веду і прыносіць рэальную карысць краіне.

«Нам трэба рабіць усё магчымае, каб не дапусціць дэвальвацыі дыплома, выдадзенага Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Беларусі. Уся сістэма навуковай атэстацыі кадраў — ад саветаў па абароне, якія наўпрост адказваюць за якасць дысертацый, да Вышэйшай атэстацыйнай камісіі — павінна дзейнічаць прынцыпова, дакладна і зладжана. Дапамагаць спаборнікам, але не зніжаць высокую планку патрабаванняў да ўзроўню i практычнай накіраванасці працаў», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

На яго думку, найбольш значнымі з’яўляюцца распрацоўкі ў галіне прыродазнаўчых навук, медыцыны, інфармацыйных і біятэхналогій, стварэння новых матэрыялаў, бо з імі звязана будучыня беларускай эканомікі, перадае БелТА.

Лукашэнка: Беларусь павінна стаць сусветным лідарам

Між тым, паводле слоў прэзідэнта, прысуджэнне вучоных ступеняў і званняў — гэта не толькі знак высокай ацэнкі працы навукоўцаў, але і сур’ёзны аванс на перспектыву. «Мы ўскладаем на навуку вялізныя надзеі. Верым у тое, што дзякуючы вам Беларусь зробіць магутны рывок у будучыню і выйдзе на перадавыя рубяжы прагрэсу», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«Перад намі стаіць задача — ад захавання перайсці да шматразовага прымнажэння назапашанага нацыянальнага багацця і духоўнага патэнцыялу, увайсці ў лік перадавых дзяржаў свету. Дынаміка прагрэсу ў першую чаргу будзе вызначацца навуковымі адкрыццямі, вынаходніцтвамі і тымі перспектыўнымі распрацоўкамі, якія ствараюцца на іх аснове», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Інавацыі — гэта ідэі, памножаныя на сродкі. Але ідэя заўсёды першасная! А генератарам ідэй выступаеце менавіта вы (навукоўцы — Тэлеграф)», — сказаў ён.

Прэзідэнт распавёў, што ўлады робяць усё магчымае для падтрымкі навукі. «Мы не дапускаем падзення ўзроўню нацыянальнай сістэмы адукацыі і якасці падрыхтоўкі спецыялістаў. Мы падтрымліваем і развіваем беларускія навуковыя школы і напрамкі. Маральна і матэрыяльна стымулюем лепшых даследчыкаў, чые распрацоўкі даюць адчувальны эканамічны і сацыяльны эфект. Разумныя, таленавітыя людзі павінны мець магчымасць рэалізаваць сябе ў сваёй краіне! » — лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: нельга дапускаць фальсіфікацыі гісторыі

Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што навуковыя кадры гуманітарнага профілю шмат у чым фармуюць ідэалогію дзяржавы. «Сёння неабходна даследаваць эканамічныя, філасофскія і сацыякультурныя аспекты беларускай мадэлі развіцця, распрацоўваць і прапаноўваць новыя падыходы да арганізацыі ідэалагічнай працы, выхавання моладзі», — лічыць ён.

Прэзідэнт таксама выступіў супраць пераацэнкі значэння гістарычных падзей. «Нельга дапускаць фальсіфікацыі ў гэтай сферы. Неацэнны вопыт папярэдніх пакаленняў не можа падмяняцца пустымі выдумкамі», — заявіў ён, адзначыўшы, даследчыкі павінны эфектыўна ўдзельнічаць у выпрацоўцы і рэалізацыі стратэгічных установак па ўмацаванні беларускай дзяржавы.

Усяго за 2010 год 45 беларускіх навукоўцаў сталі дактарамі навук, больш чалавек папоўнілі шэрагі вядучых беларускіх вучоных і выкладчыкаў.

Как вам новость?