Лукашэнка патрабуе палепшыць узаемадзеянне ведамстваў у абароне ад НС

17.08.2010 16:08
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў палепшыць узаемадзеянне ведамстваў у абароне ад надзвычайных сітуацый. Гэта абумоўлена пагрозамі і выклікамі сучаснага свету, і неабходнасцю забяспечыць стабільнасць і дабрабыт дзяржавы і грамадства, заявіў 17 жніўня беларускі лідар на нарадзе па стварэнні сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі.

«Задача заключаецца ў тым, каб органы сістэмы бяспекі мелі больш аператыўную інфармацыю і прымалі эфектыўныя меры як па зніжэнні аварыйнасці на дарогах і парушэнняў правапарадку, так і па паляпшэнні міжведамаснай каардынацыі дзеянняў у сферы абароны ад надзвычайных сітуацый і іншых негатыўных праяваў», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Па словах прэзідэнта, неабходна паэтапна займацца рэалізацыяй канкрэтных інвестыцыйных праектаў лакальнага і агульнарэспубліканскага маштабу, у тым ліку і ствараць адзіную сістэму відэаназірання з фіксацыяй парушэнняў і далейшым пакараннем парушальнікаў, перадае БелТА.

«Адна з вострых праблем, характэрных для ўсіх рэгіёнаў краіны, — гэта аварыйнасць на дарогах, гібелі і траўматызму людзей праз парушэнні правілаў дарожнага руху. У яе вырашэнні павінен быць комплексны падыход, нацэлены як на паляпшэнне тэхнічнага стану транспарту, дарог, так і на ўзмацненне жорсткасці кантролю за парушальнікамі правапарадку і хуткаснага рэжыму», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя гэтага кіраўнік дзяржавы цікавіўся праблемамі, якія ўзнікаюць у інвестараў і дзяржаўных структураў пры рэалізацыі гэтых праектаў. Важнымі фактарамі ў дадзеным пытанні, па словах прэзідэнта, з’яўляецца тое, наколькі ўлічваюцца інтарэсы беларускай дзяржавы і грамадства ў прапанаваных праектах, які чаканы эканамічны і сацыяльны эфект ад іх рэалізацыі, а таксама тое, ці адпавядаюць яны сучасным патрабаванням грамадства.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў вызначыць, хто павінен каардынаваць працу розных ведамстваў і кампаніяў для аб’яднання канкрэтных праектаў у адзінае цэлае, улічваючы пры гэтым і будаўніцтва іншых элементаў сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі.

«Асноўнае пытанне — трэба ці не трэба нам гэта. Калі трэба — то калі; наколькі гэтая задача з’яўляецца першачарговай; ці ёсць на гэта сродкі, і чые гэта будуць сродкі», — заявіў прэзідэнт Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки